Перайсці да зместу

Волма (прыток Свіслачы)

Чакае праверкі
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Волма
Волма ў сакавіку (заказнік Валмянскі)
Волма ў сакавіку (заказнік Валмянскі)
Характарыстыка
Даўжыня 103 км
Басейн 1 150 км²
Расход вады 6,7 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне в. Юхнаўка
 • Каардынаты 53°58′31″ пн. ш. 27°51′40″ у. д.HGЯO
Вусце Свіслач
 • Месцазнаходжанне 1 км на ўсход ад в. Светлы Бор
 • Вышыня 155 м
 • Каардынаты 53°34′44″ пн. ш. 28°18′49″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Мінскі раён, Смалявіцкі раён, Чэрвеньскі раён, Пухавіцкі раён
physical
Волма (прыток Свіслачы)
Волма (прыток Свіслачы)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Во́лма — рака ў Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток Свіслачы (басейн Дняпра).

Паводле М. Фасмера, назва ракі Волма роднасная ст.-інд. ūrmís «хваля», авест. varəmi- «хваля», ст.-в.-н. walm «гарачыня», англас. wielm «кіпенне, хваля, цячэнне»[1].

Паводле Э. Мурзаева, назва ад беларускага народнага геаграфічнага тэрміна волма «упадзіна», «паглыбленне», волміна «катлавіна», «вільготная ўпадзіна, якая паросла травой»[2].

Паводле В. Жучкевіча, назва паходзіць ад тэрміна волма «упадзіна ў пойме ракі», «пераўвільготненая прытэрасная паласа»[3].

Паводле У. Тапарова, назва магла б адпавядаць ці прус. Wolmen, ці пруск. Almoyn, літ. almė «гной», almėti, elmėti «сачыцца», «струменіцца», літ. Almajà, Almajas, Elmė і да т. п.[4].

Па іншы бок нёманска-дняпроўскага водападзелу другая Волма, прыток нёманскай Іслачы. Па розныя бакі гэтага водападзелу таксама разнесеныя рэкі з назвамі Уса, Уша, Свіслач.

Даўжыня ракі складае 103 кіламетры. Вадазбор — 1150 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 6,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,5 %.

Пачынаецца меліярацыйным каналам каля паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Каралёў Стан Мінскага раёна, цячэ па Мінскім узвышшы і Цэнтральнабярэзінскай раўніне праз Смалявіцкі, Чэрвеньскі і Пухавіцкі раёны. Вусце за 1 кіламетр на ўсход ад вёскі Стары Двор Пухавіцкага раёна. Даліна трапецападобная, шырынёй 0,4—0,6 км, месцамі больш за 3 кіламетры. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія. Пойма на вялікім працягу асушаная і разараная. У верхнім цячэнні зарэгулявана 4 плацінамі.

Шлюз на рацэ ў Смалявіцкім раёне

Асноўныя прытокі: Слоўст (справа), Вожа, Гаць, Ігуменка (злева).

  1. Фасмер М.. Этимологический словарь русского языка. Т. 1. Москва, 1986. С. 339.
  2. Мурзаев Э. М.. Словарь народных географических терминов. Москва, 1984. С. 126.
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 56.
  4. Топоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. — 1995. — С. 21.
  • Волма, рака ў Мінскай вобл. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 265. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.