Перайсьці да зьместу

Вуліца Гогаля (Полацак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вуліца Гогаля
лац. Vulica Hohala
вуліца
Агульная інфармацыя
Даўжыня 850 м
Паштовыя індэксы 211415
Вуліца Вуліца Гогаля ў Вікісховішчы

Вуліца Гогалявуліца ў гістарычным цэнтры Полацку.

Агульная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца разьмешчана ў гістарычным цэнтры Полацку. Яе працягласьць складае 850 мэтаў. Пралягае з поўдня на поўнач ад плошчы Францішка Скарыны да вуліцы Кастрычніцкай. Рух грамадзкага транспарту (аўтобусаў, маршрутных таксі) па вуліцы ажыцьцяўляецца на адрэзку ад вул. Кастрычніцкай да вул. Камуністычнай.

Забудова вуліцы прадстаўлена ў асноўным пяціпавярховымі тыповымі жылымі дамамі з цэглы («хрушчоўкамі») 1960-х гадоў. Акрамя таго, на вуліцы ёсьць некалькі прыкладаў неаклясычнай архітэктуры 1950-х гадоў («сталінскі ампір»), напрыклад, будынак палаца культуры й цэнтральнай бібліятэкі.

Сучасную назву вуліцы прысвоена ў часы СССР у гонар пісьменьніка Мікалая Гогаля, які ня меў ніякага дачыненьня да Полацку.

Сацыяльныя абʼекты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Дом гандлю
  • Гарадзкі палац культуры
  • Цэнтральная бібліятэка імя Ф. Скарыны

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]