Вуліца Паўла Шпілеўскага (Мінск)
Выгляд
| Вуліца Паўла Шпілеўскага Мінск | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Ленінскі |
| Працягласць | каля 800 м |
| Электрычка | Лошыца |
| Аўтобусныя маршруты | 65, 124 |
| Назва ў гонар | Павел Міхайлавіч Шпілеўскі |
| Паштовы індэкс | 220067[1] |
| на OpenStreetMap | |
| на Яндэкс.Картах | |
| на Картах Google | |
Вуліца Паўла Шпілеўскага — вуліца ў мікрараёне Лошыца Ленінскага раёна Мінска. Сваю назву атрымала ў 2002 годзе ў гонар беларускага этнографа, пісьменніка, публіцыста і тэатральнага крытыка Паўла Шпілеўскага.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца ад скрыжавання з Ігуменскім трактам, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Уладзіслава Сыракомлі. Таксама перасякаецца з вуліцай Язэпа Драздовіча. Ідзе паралельна вуліцам Іосіфа Гашкевіча і Каруся Каганца.
Грамадскі транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Па вуліцы пралягаюць аўтобусныя маршруты №65 і №124. Недалёка ад вуліцы знаходзіцца чыгуначны прыпанак «Лошыца».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Улица Павла Шпилевского на geodzen.com