Вуліца Серафімовіча (Мінск)
Выгляд
| Вуліца Серафімовіча Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Ленінскі |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Назва ў гонар | Аляксандра Серафімовіча |
| Навучальныя ўстановы | Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці |

Вуліца Серафімовіча — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Названа ў гонар Аляксандра Серафімовіча, рускага савецкага пісьменніка, лаўрэата Сталінскай прэміі першай ступені (1943). У 1930-х гг. разам з вуліцай Пуліхава была часткай Фрунзенскай вуліцы[1][2].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Судмаліса побач з станцыяй метро «Пралетарская» і чыгуначнай станцыяй «Мінск-Усходні» і цягнецца ў бок Партызанскага праспекта, пераходзячы ў Рабочы завулак.
Славутасці і цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- № 11 (раней вуліца Судмаліса, 20) — будынак Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (1977; архітэктары Э. Зубялевіч, У. Старчанка). Узведзены як лабараторны корпус Праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР[3].
- Побач з вуліцай знаходзіцца буйны транспартны вузел: аўтобусны парк, станцыя метро Пралетарская, чыгуначная станцыя «Мінск-Усходні».
- Няцотны бок вуліцы пачынаецца з дома № 11, а цотны — з № 2. Аднак па стане на 1981 г. існаваў дом 9, дзе знаходзіўся трэст «Мінсксельбуд» Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[4].
- Архітэктура вуліцы спалучае сучасныя шматпавярховыя дамы, 4-павярховыя панэльныя дамы пасляваенных часоў, індывідуальную забудову. Ідзе тэндэнцыя пераўтварэння прыватных кватэр 4-павярховых «сталінак» у офісы[5].
- Дом № 19 быў будынкам школы, а цяпер там дзейнічае Хрысціянскі сацыяльны цэнтр Каталіцкай царквы, дзе на беларускай мове праводзіцца навучанне дзяцей розным ведам і навыкам узроўня дзіцячага сада і школы[6].
- Па стане на 1981 г. існаваў дом 26а, дзе працавала цырульня[7].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Серафімовіча (Мінск)
Зноскі
- ↑ Нечаканы шкілет у шафе 2-х вуліц Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ У атласе "Улицы Минска. План города, справочник" (под ред. И. Чумак и др. 18-е издание, Минск "Квадрограф", 2020) на старонцы 84 памылкова сцвярджаецца, што да 1953 г. вуліца Серафімовіча мела назву "Іванаўскай"
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Минск: Адресно-справочная книга/[Сост. В.В. Метельская, М.И. Хоревич, В.Д. Редько, Н.А. Роттер].— Мн: Полымя, 1981, с.83
- ↑ Вул. Серафімовіча. Маленькі бізнес-цэнтр Мінска ў старой частцы горада (Блог Андрэя Берастоўскага)
- ↑ «Гэта нешта новае для Беларусі». Як працуе хрысьціянскі цэнтар, дзе гадуюць беларускую эліту // Радыё Свабода
- ↑ Минск: Адресно-справочная книга/[Сост. В.В. Метельская, М.И. Хоревич, В.Д. Редько, Н.А. Роттер].— Мн: Полымя, 1981, с.120
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вуліца Серафімовіча на карце Auto.by
- Вул. Серафімовіча. Маленькі бізнес-цэнтр Мінска ў старой частцы горада і Нечаканы шкілет у шафе 2-х вуліц Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага
- Вуліца Серафімовіча на сайце "Мінск стары і новы" Архівавана 13 лістапада 2020.
- Вуліца Серафімовіча ў архітэтурнай базе Рhotobuildings