Вусць-Вымскі раён
| Вусць-Вымскі раён | |||
|---|---|---|---|
| комі: Емдін район | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у |
|
||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 15 ліпеня 1929 | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
| Тэлефонны код | 82134 | ||
| Афіцыйны сайт | |||
Вусць-Вымскі раён (руск.: Усть-Вымский район, комі: Емдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён размешчаны на ўсходзе Комі. Мяжуе з Удорскім, Княжпагосцкім, Сыктыўдзінскім раёнамі рэспублікі, а таксама з Ленскім раёнам Архангельскай вобласці. Плошча раёна складае 4775 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда, два яе дробныя прытокі і рака Вым.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыкладна да XVII стагоддзя мясцовасць уваходзіла ў склад Пермі Вычагодскай — гістарычнай комі-зыранскай вобласці, якая з'яўлялася адной з частак феадальных уладанняў комі.
Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран). У 1939 годзе з раёна вылучана паўночна-ўсходняя частка, з якой быў утвораны Княжпагосцкі раён. Да 1943 года цэнтр раёна знаходзіўся ў сяле Вусць-Вым, пасля пераведзены ў сяло Айкіна.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 30 674 чалавекі, большасць з якіх складаюць комі і рускія. Большасць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У склад раёна ўваходзяць 10 сельскіх і 2 гарадскія паселішчаў.
| Назва | Адміністрацыйны цэнтр |
|---|---|
| Айкінскае с/п | с. Айкіна |
| Вяжайскае с/п | п. Вяжайка |
| Гамскае с/п | с. Гам |
| Данаельскае с/п | п. Данаель |
| Жэшарцкае м/п | пгт Жэшарт |
| Ілья-Шорскае с/п | п. Ілья-Шор |
| Кажмудорскае с/п | с. Кажмудор |
| Мадмаскае с/п | п. Мадмас |
| Мікуньскае м/п | г. Мікунь |
| Мяжогскае с/п | с. Мяжог |
| Студзянецкае с/п | п. Студзянец |
| Вусць-Вымскае с/п | с. Вусць-Вым |
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, дзякуючы якой горад Мікунь звязаны з паселішчамі Ілья-Шор, Мяжог, Мадмас, а таксама з гарадамі Котлас, Сыктыўкар і Ухта.
У раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць Вусць-Вым і Мікунь з іншымі паселішчамі раёну, а таксама з суседнімі раёнамі Комі і Архангельскай вобласці.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вусць-Вымскі раён- Официальный сайт Усть-Вымского района Республики Коми (руск.)