Вусьць-Вымскі раён
| Вусьць-Вымскі раён | |
| рас. Усть-Вымский район, комі-зыр. Емдін район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | сяло Айкіна |
| Улучае | 10 сельскіх[1] і 2 мескія паселішчы |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Глава адміністрацыі | Мустафа Махмудаў |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва | 30 674 чал. |
| Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
| Канфэсійны склад | праваслаўныя |
| Плошча | 4775 км² |
| Месцазнаходжаньне Вусьць-Вымскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Тэлефонны код | +7 82134 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Вусьць-Вымскі раён (рас. Усть-Вымский район, комі-зыр. Емдін район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён разьмешчаны на ўсходзе Комі. Мяжуе з Удорскім, Княжпагосцкім, Сыктыўдзінскім раёнамі рэспублікі, а таксама зь Ленскім раёнам Архангельскае вобласьці. Плошча раёну складае 4775 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Вычагда, два яе дробныя прытокі і рака Вым.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыкладна да 17 стагодзьдзя мясцовасьць уваходзіла ў склад Пермі Вычагодзкае — гістарычнае комі-зыранскае вобласьці, якая зьяўлялася адной з частак фэадальных уладаньняў комі.
Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе Аўтаномнае Вобласьці Комі (Зыранаў). У 1939 годзе з раёну вылучана паўночна-ўсходняя частка, зь якой быў утвораны Княжпагосцкі раён. Да 1943 году цэнтар раёну знаходзіўся ў сяле Вусьць-Вым, пасьля пераведзены ў сяло Айкіна.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае 30 674 чалавекі, большасьць зь якіх складаюць комі і расейцы. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх і 2 гарадзкія паселішчаў.
| Назва | Адміністрацыйны цэнтар |
|---|---|
| Айкінскае с/п | с. Айкіна |
| Вяжайскае с/п | п. Вяжайка |
| Гамскае с/п | с. Гам |
| Данаельскае с/п | п. Данаель |
| Жэшарцкае м/п | пгт Жэшарт |
| Ільля-Шорскае с/п | п. Ільля-Шор |
| Кажмудорскае с/п | с. Кажмудор |
| Мадмаскае с/п | п. Мадмас |
| Мікуньскае м/п | г. Мікунь |
| Мяжогскае с/п | с. Мяжог |
| Студзянецкае с/п | п. Студзянец |
| Вусьць-Вымскае с/п | с. Вусьць-Вым |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз раён праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, дзякуючы якой мястэчка Мікунь зьвязанае з паселішчамі Ільля-Шор, Мяжог, Мадмас, а таксама з гарадамі Котлас, Сыктыўкар і Ўхта.
У раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Вусьць-Вым і Мікунь зь іншымі паселішчамі раёну, а таксама з суседнімі раёнамі Комі і Архангельскае вобласьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вусьць-Вымскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў