Вусьць-Куломскі раён
| Вусьць-Куломскі раён | |
| рас. Усть-Куломский район, комі-зыр. Кулöмдін район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | сяло Вусьць-Кулом |
| Улучае | 22 сельскія паселішчы[1] |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Глава адміністрацыі | Дзьмітры Шатохін |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва | 29 856 чал. |
| Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
| Канфэсійны склад | праваслаўныя |
| Плошча | 26 200 км² |
| Месцазнаходжаньне Вусьць-Куломскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Тэлефонны код | +7 82137 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Вусьць-Куломскі раён (рас. Усть-Куломский район, комі-зыр. Кулöмдін район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён разьмешчаны на поўдні Комі. Мяжуе з Корткераскім, Саснагорскім, Траецка-Пячорскім, а таксама зь мескай акругай Ухта рэспублікі Комі, Чардынскім і Гайнскім раёнамі Пермскага краю. Плошча раёну складае 26 200 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Вычагда, Нем, Вясьляна, Лоп’я і Пільва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя згадкі аб населеных пунктах на месцы раёну адносяцца да 17 стагодзьдзя — узгадваюцца паселішчы Аныб, Вусьць-Кулом, Вусьць-Нем, Дзеравянск, Кужба і Мыелдзіна.
У 18 стагодзьдзі ўладамі Расейскае імпэрыі была арґанізавана праца па злучэньні Волскага й Паўночнадзьвінскага рачных басэйнаў. Канал быў адкрыты ў 1813 годзе.
Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае Вобласьці Комі (Зыранаў).
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае 29 856 чалавек, прыкладна 80% зь якога складаюць комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад раёну ўваходзяць 22 сельскія паселішчы.
| Назва | Адміністратыўны цэнтар |
|---|---|
| Аныбскае с/п | с. Аныб |
| Вольдзінскае с/п | с. Вольдзіна |
| Вусьць-Куломскае с/п | п. Вусьць-Кулом |
| Вусьць-Немскае с/п | с. Вусьць-Нем |
| Дзіясёр’інскае с/п | п. Дзіясёр’я |
| Дзеравянскае с/п | с. Дзеравянск |
| Дзёльскае с/п | с. Дзёль |
| Донскае с/п | с. Дон |
| Зімстанскае с/п | п. Зімстан |
| Кебаньельскае с/п | п. Кебаньель |
| Керчам’інскае с/п | с. Керчам’я |
| Крутаборскае с/п | п. Крутаборка |
| Кужбінскае с/п | с. Кужба |
| Мыелдзінскае с/п | с. Мыелдзіна |
| Ніжневоцкае с/п | с. Ніжні Воч |
| Носімскае с/п | с. Носім |
| Парчаўскае с/п | с. Парч |
| Пажогскае с/п | с. Пажог |
| Памозьдзінскае с/п | с. Памозьдзіна |
| Ручаўскае с/п | с. Руч |
| Цімшэрскае с/п | п. Цімшэр |
| Югыд’яскае с/п | п. Югыд’яг |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць адміністрацыйны цэнтар Вусьць-Кулом з навакольнымі паселішчамі і суседнімі раёнамі Комі. Аўтамабільнае паведамленьня зь Пермскім краем адсутнічае.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вусьць-Куломскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- МР «Усть-Куломский» (рас.)