Перайсці да зместу

Вэрхнячка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Вэрхнячка
укр.: Верхнячка
48°49′34″ пн. ш. 30°02′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Чаркаская вобласць
Раён Уманскі раён
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1876
Першае згадванне 1646
Ранейшыя назвы Яваравэць, Стары Карчакы
ПГТ з 1960
Плошча 6,2 км²
Вышыня цэнтра 231 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 3500 чалавек (2025)
Шчыльнасць 592,2 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-4745
Паштовы індэкс 20022
КААТУУ 7124655300
Паказаць/схаваць карты
Вэрхнячка (Украіна)
Вэрхнячка
Вэрхнячка

Вэрхнячка[1] (укр.: Верхня́чка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Уманскім раёне Чаркаскай вобласці Украіны.

Дзіцячы сад, школа, дзіцячая школа мастацтваў, стадыён, бібліятэка, два дамы культуры, краязнаўчы музей, бальніца з паліклінічным аддзяленнем, храм Святога Іаана Багаслова (УПЦ МП), храм Святых Пятра і Паўла (ПЦУ), аддзяленне паштовай сувязі, філіял Ашчадбанка, тры аптэкі, шэраг крам і кафэ, рынак.

Верхнячка мае дастаткова добрую транспартную камунікацыю з райцэнтрам і Уманню. Да Хрыстыныўкі аўтобусы адпраўляюцца кожныя паўгадзіны, акрамя таго ёсць яшчэ немалая колькасць транзітных рэйсаў. Да Умані аўтобусы ходзяць восем разоў на суткі. У Кіеў — двойчы ў суткі. У пасёлку працуе свой аўтаперавозчык.

У пасёлку дзейнічаюць чатыры аграфірмы, даследча-селекцыйная станцыя, бітумны (асфальтавы) завод і інш.