Катэрынопіль
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Катэрынопіль | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Катеринопіль | |||||
|
|||||
| 48°56′06″ пн. ш. 30°58′52″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Чаркаская вобласць | ||||
| Раён | Катэрынопільскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1568 | ||||
| Ранейшыя назвы | Калныбалота | ||||
| ПГТ з | 1968 | ||||
| Плошча | 67,66 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 139 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 5000 чалавек (2024) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-4742 | ||||
| Паштовы індэкс | 20500 | ||||
| КААТУУ | 7122255100 | ||||
| katerynopil.com.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Катэрынопіль[1] (укр.: Катерино́піль) — пасёлак гарадскога тыпу ў Катэрынопільскім раёне Чаркаскай вобласці Украіны. Раённы цэнтр. Чыгуначная станцыя на лініі Чаркасы — Умань.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі пасёлка выяўленыя рэшткі паселішчаў 2-4 ст. да н.э. Хутар Калныбалота заснаваны ў 1545 г. У той час паселішча уваходзіла ў Брацлаўскае ваяводства і атрымаў ад караля Жыгімонта II Аўгуста прывілей, паводле якога жыхарам паселішча дазвалялася займацца рамёствамі, гандлем, мець самакіраванне. А ніжэй па рацэ яшчэ адзін хутар стаў называцца Нэбэрыбісы, заснаваны казаком з такім прозвішчам, ад якога і пайшла назва хутара. Уцекачы ад прыгону павялічвалі колькасць паселішчаў, нягледзячы на пагрозу падвергнуцца нападам татараў з Дзікага поля, якое ужо пачыналася за ракой. Ёсць меркаванне, што прадастаўленне прывілея пра магдэбургскае права адначасова з замкам Звянігарада звязаныя з асобай казака Калныбалотка, які быў не толькі адважным ваяром, але і арганізатарам і гаспадаром, і, верагодна, палітыкам, каб заслужыць прадастаўленне паселішчу такога права і назвы.
У 1793 г. правабярэжныя землі Украіны ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай адышлі пад уладу Расійскай імперыі. Мястэчка Калныбалота ўвайшло ў Брацлаўскае намесніцтва. 3 1795 г. яно стала павятовым горадам Вазнясенскага намесніцтва, а з 1797 г. — Кіеўскай губерні. У 1795 г. Калныбалота перайменавана ў Катэрынопіль.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

