Перайсьці да зьместу

Вячаслаў Малафееў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вячаслаў Малафееў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 сакавіка 1979(1979-03-04)[1][2][3] (46 гадоў)
Рост 185 см
Вага 76 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—2000 Зэніт-2[d] 54 (0)
1999—2016 Зэніт 327 (0)
Зборныя
2003—2012 Расея 29 (0)

Вячаслаў Аляксандравіч Малафееў (па-расейску: Вячеслав Александрович Малафеев; нар. 4 сакавіка 1979 году, Ленінград, СССР) — расейскі футбаліст, брамнік нацыянальнай зборнай Расеі. Заслужаны майстар спорту Расеі.

Малафееў дэбютаваў у матчы супраць ўладзікаўкаскай «Аланіі», пасьля таго, як Раман Беразоўскі быў выдалены за абразу ў адрас судзьдзі. Аднак скарыстацца шанцам стаць першым нумарам Малафееў ня здолеў. Тым ня менш, менавіта з гэтага часу Вячаслава сталі выклікаць у алімпійскую зборную Расеі, за якую ён упершыню згуляў супраць Армэніі 4 верасьня 1999 году.

У 2003 годзе Малафееў разам з «Зэнітам» заняў другое месца ў чэмпіянаце, атрымаўшы прыз «Брамнік году» імя Льва Яшына й трапіў у сьпіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расеі. Два раўнацэнныя брамнікі «Зэніту», Каміл Чантафальскі й Малафееў, стала змагаліся за месца ў асноўным складзе. У 2005 годзе, зарабіўшы выдаленьне ў кубкавым матчы супраць ЦСКА, Вячаслаў надоўга стаў другім брамнікам. У сваю чаргу, у пачатку 2006 году Чантафальскі быў выдалены ў матчы Кубка УЭФА супраць «Русэнборгу», і Малафееў у выніку згуляў у тым годзе 36 гульняў, прапусьціўшы ў іх 30 мячоў і зноўку трапіўшы ў сьпіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату.

У наступным годзе ў каманды не было ярка выяўленага першага нумару. Малафееў згуляў 24 гульні, прапусьціў 27 мячоў, заваяваў залатыя мэдалі чэмпіянату й стаў «брамнікам году»[4].

З 2000 году Вячаслаў прыцягваўся да збораў нацыянальнай зборнай Расеі. У лістападзе 2003 году Вячаслаў згуляў свой ​​першы матч за зборную Расеі, калі Расея праводзіла другую стыкавую гульню супраць зборнай Ўэйлзу.

Зэніт

Расея

Вячаслаў зьяўляецца ўдаўцом, ягоная жонка Марына Малафеева, былы прадпрымальнік, загінула ў аўтамабільнай аварыі 17 сакавіка 2011 году. Разам з Марынай у Вячаслава маюцца двое дзяцей — дачка Ксенія (2003) і сын Максім (2006).

  1. ^ а б в Vyacheslav Malafeev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в VYACHESLAV MALAFEEV // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Viatcheslav Malafeev // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Вячаслаў Малафееў: Профіль. sports.ru

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]