Перайсьці да зьместу

Сяргей Ігнашэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Ігнашэвіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 ліпеня 1979(1979-07-14)[1] (46 гадоў)
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазыцыя скрайні абаронца, цэнтральны абаронца, абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—1999 Сьцяг Працы[d] 17 (0)
1999—2000 Крылы Саветаў 31 (2)
2001—2003 Лякаматыў Масква 75 (4)
2004—2018 ЦСКА Масква 381 (35)
Зборныя
2002—2018 Расея 127 (8)
Трэнэрскія клюбы
2019—2021 Тарпэда Масква
2021—2024 Балтыка

Сяргей Ігнашэвіч (па-расейску: Сергей Игнашевич; нар. 14 чэрвеня 1979 году, Масква, СССР) — расейскі футбаліст беларуска-чуваскага паходжаньня[2], абаронца. Большую частку сваёй кар’еры выступаў за маскоўскі клюб ЦСКА. У 2002—2018 гадах правёў 127 матчаў за нацыянальную зборную Расеі, у якіх забіў 8 галоў. Зрэдку гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы[3].

Бацька Сяргея паходзіць зь вёскі Хорастава (цяпер Салігорскі раён Менскай вобласьці Беларусі)[2]. Зьяўляецца выхаванцам тарпэдаўскай футбольнай школы, але гуляць пачаў за клюбы «Спартак-Арэхава» й «Крылы Саветаў». 3 2001 году выступаў за сталічны «Лякаматыў», зь якім стаў чэмпіёнам краіны. У складзе ЦСКА дэбютаваў 12 сакавіка 2004 году ў матчы супраць футбольнага клюбу «Масква». Завяршыў кар’еру пасьля чэмпіянату сьвету 2018 году.

Нацыянальная зборная

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у складзе зборнай Расеі 21 жніўня 2002 году ў матчы супраць каманды Швэцыі.

Жанаты, мае чатырох сыноў, два зь якіх ад першага шлюбу.

Лякаматыў Масква:

ЦСКА Масква:

Расея:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]