Віктар Аляксандравіч Адзіночанка
Выгляд
Віктар Аляксандравіч Адзіночанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1962 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 2025 (62 гады) |
Род дзейнасці | філосаф, рэлігіязнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Віктар Аляксандравіч Адзіночанка (17 чэрвеня 1962, Рэчыца, Гомельская вобласць — 15 мая 2025) — беларускі філосаф, рэлігіязнаўца. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1986 г. з адзнакай скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі філасофіі на тэму «Канцэпцыя культуры Х. Артэгі-і-Гасэта». Дацэнт кафедры філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГДУ імя Ф. Скарыны. Сфера навуковых інтарэсаў: рэлігія ў сістэме сучаснай беларускай культуры. Аўтар звыш 170 навуковых і навукова-метадычных публікацый[1], у т.л. першага вучэбнага дапаможніка для студэнтаў па рэлігіязнаўстве на беларускай мове.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Рэлігіязнаўства: вучэбны дапаможнік / В.А. Адзіночанка; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. — 2-е выд., перапрац. і дапоўн. — 204 с.
- Лекцыі па рэлігіязнаўству / В.А. Адзіночанка; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ ім. Ф.Скарыны, 2015. — 94 с.