Перайсці да зместу

Віктар Мацвеевіч Варламаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Мацвеевіч Варламаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 26 мая 1936(1936-05-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1996(1996-10-06) (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, пейзажыст, партрэтыст
Месца працы
Жанр карціна, пейзаж і партрэт
Вучоба
Уплыў Хаім Майсеевіч Ліўшыц, Віталь Канстанцінавіч Цвірка і Май Вольфавіч Данцыг
Член у

Віктар Мацвеевіч Варламаў (26 мая 1936, г. Мінск — 6 кастрычніка 1996) — беларускі мастак-жывапісец.

Нарадзіўся 26 мая 1936 года ў горадзе Мінску. Скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года ў 1956 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1962 годзе. Вучыўся ў Х. Ліўшыца, В. Цвіркі, М. Данцыга[1].

Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1963 года. У 1962—1979 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года[1].

Памёр 6 кастрычніка 1996 года[1].

«Унутраны дворык». 1980. НЦСМ

Працаваў у галіне жывапісу ў жанрах карціны, пейзажа, партрэта. Сярод асноўных твораў: «У родным горадзе», «Наша вясна», «Стальное ліццё», «Трактаразаводцы. Ударнікі 9-й пяцігодкі», «Праз 30 гадоў», «Сямейны экіпаж», «Мінск. Заходні мост», «Мінск. Няміга», «Мінск. Дом урада», «Мінск. Вуліца Герцэна», «Залатое Падмаскоўе», «Унутраны дворык Кафедральнага сабора», «Дзяўчынка-бібліятэкар», «Народны мастак Беларусі А. Марыкс», «Герой Сац. Працы Р. Ваньковіч», «Аўтапартрэт»[1].

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і фондах БСМ[1].

  1. а б в г д е Варламаў Віктар Мацвеевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.