Вікіпедыя:Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў
![]() | Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Зыходзіць са здагадкі пра сумленнасць удзельнікаў — фундаментальны прынцып кожнага вікі-праекта, у тым ліку і Вікіпедыі. Тут кожнаму дазволена рабіць праўкі, то варта думаць, што большасць удзельнікаў імкнецца дапамагчы праекту, а не шкодзіць яму. Сапраўды, калі б гэта было не так, праект, падобны Вікіпедыі, не змог бы існаваць — ён проста быў бы асуджаны ад пачатку.
Таму, калі ў вас ёсць разумныя падставы лічыць, што нейкая праўка ёсць памылкай, зробленай з добрых намераў або без відавочнага злога намеру, — проста папраўце яе, але не спяшайцеся пазначаць праўку як вандалізм або адкаціць. Калі вы з кімсьці не згодны, памятайце, што ваш апанент, магчыма, шчыра верыць, што дзее на выгоду праекта. Звернецеся да яго на старонцы размоў, каб растлумачыць гэта для сябе і даць таму чалавеку спрыяльную магчымасць зрабіць тое самае. Часта адно гэта можа зняць усе непаразуменні і дапамагчы ўнікнуць развіцця бессэнсоўнага канфлікту. Асабліва не забывайцеся на патрэбу цярплівага і зычлівага стаўлення да навічкоў, якія яшчэ могуць быць недастаткова знаёмыя з правіламі і культурай Вікіпедыі.
Цалкам магчыма, што самому навічку яго паводзіны ўяўляюцца цалкам адэкватным, і звычайна ўся справа тут у неразуменні ці няслушнай інтэрпрэтацыі культуры Вікіпедыі. Нярэдка навічкі бываюць перакананы, што нязвыклыя ім правілы павінны быць зменены адпаведна іх ранейшаму досведу. Акрамя таго, многія навічкі, якія маюць досвед і глыбокія веды ў той ці іншай галіне, чакаюць за гэта неадкладнага прызнання і павагі. І іх паводзіны звычайна вынік такога чакання і зусім неабавязкова тлумачацца фанабэрыстасцю ці хвальбой.
Мяркуючы сумленнасць удзельнікаў, варта зыходзіць менавіта з намераў, а не дзеянняў. Людзі і з лепшых памкненняў робяць памылкі, і калі гэта здараецца, то памылкі варта выпраўляць. Але вы не павінны дзеяць так, быццам гэтыя памылкі зроблены з намерам нашкодзіць. Папраўце, але не лайце. Вы сустрэнеце ў Вікіпедыі людзей, з якімі будзеце не згодны. Але нават калі яны няправы, гэта не значыць, што яны маюць намер разваліць ці зняславіць праект. Таксама тут будуць і некаторыя людзі, з якімі вам будзе цяжка супрацоўнічаць. Але і гэта не значыць, што яны спрабуюць нашкодзіць праекту — гэта значыць толькі, што вам нялёгка з імі супрацоўнічаць. Няма патрэбы спрабаваць тлумачыць дзеянні ўдзельніка нядобрасумленнасцю, нават калі здаецца відавочным злы намер, бо спосаб супраціву актыўных удзельнікаў і адміністратараў (выпраўленні, адкаты, блакаванні) будзе абраны і ўжыты менавіта на падставе паводзін удзельніка, а не яго намераў.
Няма сумненняў, паміж прэзумпцыяй сумленнасці і ігнараваннем шкодных дзеянняў ёсць адрозненні. Калі вы чакаеце, што іншыя людзі будуць меркаваць, што вы дзееце зыходзячы з добрых намераў, паклапаціцеся, каб гэтыя намеры прадэманстраваць. Не прымушайце іншых заўсёды толькі меркаваць вашы добрыя намеры. Вымогі: «Мяркуйце (мае) добрыя намеры!» — не вызваляюць вас ад патрэбы тлумачыць свае дзеянні, а частае грэбаванне гэтай патрэбай толькі пераканае іншых у тым, што вы дзееце нядобрасумленна ці проста не адказваеце за свае дзеянні.
Калі разгараецца вайна правак, лёгка забыцца пра прынцып здагадкі пра добрыя намеры. Гэта можа прывесці да непажаданых наступстваў:
- Асабістыя нападкі. Як толькі, мяркуючы нядобрасумленнасць, вы дапусціце пераход на асобы, аб’ект вашых нападкаў можа выказаць здагадку, што з вашага боку ёсць благія намеры. Вайна правак ад гэтага стане толькі бязлітасней. Людзі, як і сланы, рэдка забываюць дрэннае.
- Адступленні ад прынцыпу нейтральнага пункта гледжання. У ідэале, артыкулы павінны задавальняць усіх. Кожны адкат, замест карэкціроўкі і ўраўнаважвання аднабаковага падыходу, парушае прынцып нейтральнага пункту гледжання незалежна ад таго, наколькі адыёзным быў тэкст, які мае патрэбу ў збалансаванні і карэкцыі прадузятасці. Паспрабуйце высветліць, чаму іншы ўдзельнік унёс у артыкул сваю прадузятасць, чаму іншы ўдзельнік лічыць, што артыкул быў неаб’ектыўным. Далей, калі гэта магчыма, паспрабуйце з’яднаць вашы пункты гледжання, уключыўшы ў выкладанне іншую пазіцыю, але ў выразах, якія вы лічыце нейтральнымі. Калі кожны бок будзе пільнаваць такі прынцып, урэшце вы сыдзецеся на досыць нейтральным пункце гледжання або хоць бы сустрэнецеся недзе паблізу яго.
Замест каб вінаваціць удзельніка, заўсёды лепш спакойна выправіць чыю-небудзь памылку, нават калі вы думаеце, што яго дзеянні былі зламыснымі. Бо чалавек ахвотней пагодзіцца з вашымі заўвагамі, калі яны будуць выяўлены ў таварыскай форме. Калі ж вы перакананы, што толькі што дададзены тэкст няслушны, то нашмат лепш будзе яго выправіць, чым проста выдаліць.
Калі вашы папраўкі лічаць памылкі ці уласным (арыгінальным) даследаваннем — паспрабуйце не вінаваціць іншых удзельнікаў у нецярпімасці і не настойвайце на сваёй праваце галаслоўна, а падайце спасылкі на друкаваныя або электронныя крыніцы, з якіх вы запазычылі падпалыя сумневу звесткі.
Гэтыя парады не патрабуюць, каб удзельнікі працягвалі меркаваць сумленнасць у выпадку яўна процілеглага. Вандалізм, нападкі на асобу, агрэсія і абразы, а таксама войны правак могуць прывесці да страты добрых намераў. Тым самым часам, памятайце, што людзям уласціва вучыцца на сваіх памылках, і не варта згадваць удзельніку яго, магчыма, непрыстойныя паводзіны ва ўжо вырашаных канфліктах.
Гл. таксама
[правіць зыходнік]- Не шукайце злы намер там, дзе ўсё можна растлумачыць дурасцю.
- Прэзумпцыя невінаватасці
- Іншыя правілы, якія адносяцца да гэтай тэмы, і змяшчаюць парады, што рабіць (і што не рабіць) для дэманстрацыі сваіх добрых намераў пры рэдагаванні: