Вітольд Урублеўскі
Вітольд Урублеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 2008 (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Вітольд Урублеўскі (20 сакавіка 1924 — 26 красавіка 2008) — удзельнік польскага антысавецкага падполля на Гродзеншчыне, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1924 у Занявішы (зараз — Шчучынскі раён) у сям’і польскага легіянера і асадніка. Вучыўся ў Навадворскай школе, а потым — у Шчучынскай гімназіі.
З пачатку 1941 года дзейнічаў у структурах польскага падполля. У 1944 годзе змагаўся пад Вільняй. Быў арыштаваны органамі НКВД і трапіў у Гродзенскую турму. Быў залічаны ў шэрагі Народнага Войска Польскага. Браў удзел у баях за Варшаву, Памеранскі вал, Берлін.
У чэрвені 1945 года дэмабілізаваўся і атрымаў дазвол забраць сваю маці і рэпатрыявацца ў Польшчу. Аднак, пасля вяртання на радзіму, быў арыштаваны за супрацоўніцтва са структурамі Арміі Краёвай. Збег з арышту і далучыўся да польскага падполля.
12 мая 1949 года трапіў у засаду войск НКВД. У баі загінуў камандзір Анатоль Радзівонік, а Вітольд быў паранены і трапіў у палон. Яго прыгаварылі да смяротнага пакарання, якое замянілі на 25 гадоў лагераў.
Пасля 15 гадоў зняволення выйшаў на свабоду, але не атрымаў дазволу выехаць у Польшчу. Пасяліўся недалёка ад Львова. З канца 1980-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у грамадска-культурным жыцці польскай супольнасці Львова. Напісаў успаміны.
Узнагароджаны Крыжам Грунвальдскім, Крыжам Партызанскім, Афіцэрскім і Камандорскім Крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.
Памёр у 2008 годзе ў Львове.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |