Галавічполе
Аграгарадок
Галавічполе
| ||||||||||||||||||||||
Галавічпо́ле[1] (трансліт.: Halavičpolie, руск.: Головичполье) — аграгарадок[2] у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVII ст. Галавічполем валодаў Казімір Францкевіч-Радзімінскі.
У сярэдзіне XIX ст. маёнткам Галавічполе валодаў Станіслаў Губарэвіч. Ён меў сына і дзвюх дачок. Сын Стэфан загінуў падчас паўстання 1863—1864 гадоў. Дачка Станіслава выйшла замуж за Станіслава Іваноўскага (ён ажаніўся ў трэці раз), а Юстына выйшла замуж за Яна Якуба Валейку. Пасля смерці Станіслава Губарэвіча фальварак Галавічполе падзялілі паміж сабой Іваноўскія і Валейкі. У Юстыны і Яна Валейкі нарадзіліся сыны Вінцэнт, Антон і Станіслаў. Браты Валейкі і Іваноўскія спрычыніліся да выдання газеты «Свабода» ў 1902 годзе.
У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
У 1930 годзе палову Галавічполя ўспадкаваў Ежы Іваноўскі, які пабудаваў тут сядзібу. Валейкам тым часам належала другая палова, пасля падзелу маёмасці паміж братамі ў Галавічполі гаспадарыў Станіслаў Валейка.
З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
З 1973 года да 2013 года Галавічполе было цэнтрам Галавічпольскага сельсавета[3][4].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Сядзіба Іваноўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры мадэрну з элементамі неаготыкі (1909 г).
- Сядзібна-паркавы комплекс Ежы Іваноўскага (1935 г).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Вінцэнт Валейка
- Леанард Іваноўскі
- Ежы Іваноўскі
- Вацлаў Іваноўскі
- Тадэвуш Іваноўскі
- Мікалай Васілевіч Куляшоў
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Галавічпо́лле
- ↑ Решение Щучинского районного Совета депутатов от 6 мая 2010 года № 140 "О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Щучинского района в агрогородки" .
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 года № 250 "О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области" . Pravo.by.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галавічполе
- Лаўрэш Л. Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць. Ridero, 2024. 196 с.
- Вёска Галавічполе Галавічполе на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁНА Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Галавічполе — radzima.org
- Галавічполе (Лябёдка) — radzima.org