Перайсці да зместу

Ганна Альбертаўна Выганная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Альбертаўна Выганная
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1966(1966-06-28) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Жанр станковы жывапіс, карціна, партрэт і пейзаж
Вучоба
Член у

Ганна Альбертаўна Выганная (нар. 28 чэрвеня 1966, Мінск) — беларуская мастачка, жывапісец.

Нарадзілася 28 чэрвеня 1966 года ў Мінску. У 1985 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, а ў 1991 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З’яўляецца ўдзельніцай мастацкіх выставаў з 1988 года[1].

З 1992 года працуе педагогам жывапісу і гісторыі мастацтва ў мастацка-рэстаўрацыйным вучылішчы ў Міры. Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў Міры Мінскай вобласці[1].

Асноўным кірункам творчасці Выганнай з’яўляецца станковы жывапіс. Мастачка працуе ў жанрах карціны, партрэта і пейзажа. Сярод найбольш вядомых палотнаў: «Заазер’е», «Каляды ў Міры», «Мірскія міражы», «Дзед Ягор», «Стары рыбак», «Дарога ў Ярашэвічах», «Мроіцца», «Здань», «Сіні дах», «Батлейка», «Азёры Ушаччыны», «Urbis et orbis», «Прывіды», «Аўтапартрэт у калядным касцюме»[1].

  1. а б в Выганная Ганна Альбертаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.