Гарміш-Партэнкірхен
| Населены пункт | |||
| Гарміш-Партэнкірхен | |||
|---|---|---|---|
| Garmisch-Partenkirchen | |||
|
|||
| 47°30′ пн. ш. 11°05′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Кіраўнік | Элізабет Кох[d] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1935 | ||
| Плошча | 205,66 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 708 м | ||
| Водныя аб’екты | Лойзах[d] і Партнах[d] | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 26 117 чалавек (2006) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 08821 | ||
| Паштовы індэкс | 82467 | ||
| Аўтамабільны код | GAP | ||
|
|
|||
| garmisch-partenkirchen.de (ням.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Гарміш-Партэнкірхен (ням.: Garmisch-Partenkirchen) — населены пункт, кірмашовы цэнтр і адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі ў Баварыі, Германія. Гарналыжны курорт. Пры колькасці насельніцтва 26 тыс. чалавек (2005) Гарміш-Партэнкірхен не мае фармальнага статусу горада.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча тэрыторыі 206 км². На захадзе мяжуе з федэральнымі землямі Германіі, на ўсходзе — з аўстрыйскай зямлёй Ціроль. Горад знаходзіцца ў даліне, акружаны горнымі масівамі Баварскіх Альпаў. У непасрэднай блізкасці ад горада размяшчаецца найвышэйшы пункт Германіі — гара Цугшпіцэ. Праз горад працякае рака Лойзах (прыток Ізара, басейн Дуная). Гарміш-Партэнкірхен злучаны чыгункай з Мюнхенам і аўстрыйскім Ціролем, праз горы пракладзеная таксама аўтамабільная дарога да Мюнхена.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]У Гарміш-Партэнкірхене размяшчаецца Еўрапейскі цэнтр вывучэння бяспекі імя Дж. Маршала (да 1993 — Рускі інстытут Арміі ЗША). Непадалёку ад Маршалаўскага цэнтра знаходзіцца Рэкрэацыйны цэнтр Міністэрства абароны ЗША «Edelweiss Lodge and Resort», дзе адпачываюць ваеннаслужачыя ЗША і іншых краін НАТА і члены іх сем’яў.