Солт-Лэйк-Сіці
Выгляд
Горад | |||
Солт-Лэйк-Сіці | |||
---|---|---|---|
англ.: Salt Lake City | |||
|
|||
40°45′ пн. ш. 111°53′ з. д.HGЯO | |||
Краіна |
![]() |
||
Мэр | Ральф Бэкер | ||
Гісторыя і геаграфія | |||
Заснаваны | 1847 | ||
Першае згадванне | 1825 | ||
Плошча | 285,9 км² | ||
Вышыня цэнтра | 1288 м | ||
Часавы пояс | UTC-7, летам UTC-6 | ||
Насельніцтва | |||
Насельніцтва |
|
||
Шчыльнасць | 643,3 чал./км² | ||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
Тэлефонны код | +1 385, 801 | ||
Паштовыя індэксы | 84081, 84101-84124 | ||
|
|||
slcgov.com | |||
Паказаць/схаваць карты | |||
Солт-Лэйк-Сіці (англ.: Salt Lake City) — горад у ЗША, сталіца і буйнейшы горад штата Юта. Цэнтр акругі Солт-Лэйк. Размешчаны на поўначы штата каля Вялікага Салёнага возера. Знаходзіцца ў даліне, акружанай горамі Уосач і Окуір; размешчаны на вышыні каля 1300 м. Насельніцтва — 178 858 чалавек (2006), з прыгарадамі — 1,3 млн (у раёне жыве больш за 60 % насельніцтва Юты).
Прамысловы, гандлёвы і фінансавы цэнтр раёна Вялікага Басейна. Міжнародны аэрапорт. У Солт-Лэйк-Сіці размешчана міжнародная штаб-кватэра Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён — заснавальнікаў горада, каля 50 % жыхароў — мармоны.
У 2002 Солт-Лэйк-Сіці быў сталіцай ХІХ зімовых Алімпійскіх гульняў.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Кесан (англ.: Quezon City), Філіпіны
Цзілун (кіт. спр. 基隆, піньінь Jilong), Тайвань
Мацумота (яп.: 松本市), Японія
Арура (ісп.: Oruro), Балівія
Цёрлс (англ.: Thurles, ірл.: Dúrlas Éile), Ірландыя[2]
Турын (італ.: Torino), Італія
Чарнаўцы (укр.: Чернівці), Украіна
Іжэўск (удм.: Ижкар), Расія
Зноскі
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- ↑ Sister Cities — Ireland and the US — US Embassy in Dublin Архівавана 2 жніўня 2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Солт-Лейк-Сіці // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 80. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт горада Архівавана 29 жніўня 2011.