Перайсці да зместу

Мантпіліер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Мантпіліер
англ.: Montpelier
44°15′ пн. ш. 72°34′ з. д.HGЯO
Краіна  ЗША
Штат Вермонт
Кіраўнік Jack McCullough[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1787
Плошча 26,6 км²
Вышыня цэнтра 182 м
Часавы пояс UTC-5, летам UTC-4
Насельніцтва
Насельніцтва 7.855 чалавек (2010)
Шчыльнасць 302,7 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 802
Паштовыя індэксы 05601-05604, 05609, 05620, 05633

montpelier-vt.org (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Мантпіліер (ЗША)
Мантпіліер
Мантпіліер
Мантпіліер (Вермонт)
Мантпіліер
Мантпіліер

Мантпі́ліер[2] (англ.: Montpelier [mɒntˈpiːliər]) — сталіца амерыканскага штата Вермонт і адміністрацыйны цэнтр акругі Вашынгтон. Самая маленькая паводле насельніцтве сярод сталіц штатаў у ЗША[3], у 2010 годзе ў горадзе пражывалі 7855 чалавек.

Рашэнне пра заснаванне горада было прынята Генеральнай Асамблеяй Вермонта 14 жніўня 1781 г. Першыя пасяленцы — дзве сям'і з Масачусетса (прыбылі ў маі 1787 года). Мантпіліер названы ў гонар французскага горада Манпелье. Колькасць насельніцтва паступова ўзрастала і да 1791 года склала 117 жыхароў. На працягу сваёй гісторыі Мантпіліер заставаўся невялікім горадам, хоць будаўніцтва чыгункі ў 1849 годзе і дало імпульс развіццю прамысловасці.

Зноскі

  1. https://www.montpelier-vt.org/258/City-Council-Mayor Праверана 7 мая 2024.
  2. Напісанне Мантпіліер ў адпаведнасці з картай у арт. Вермонт Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  3. Smallest capital city plans big MLK celebration Архівавана 26 ліпеня 2011.. Retrieved 2010-04-23.