Гета ў Казлоўшчыне

Гета ў Казлоўшчыне (лета — 24 лістапада 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гарадскі пасёлак Казлоўшчына быў захоплены нямецкімі войскамі ў чэрвені 1941 года, і знаходзіўся пад акупацыяй больш за тры гады — да 13 (9[1]) ліпеня 1944 года[2][3][4].
Неўзабаве пасля акупацыі немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі ў пасёлку гета[5][6].
Сярод вязняў Казлоўшчынскага гета знаходзіўся Ехезкель Атлас з бацькамі і сястрой. У лістападзе 1941 года яго родных забілі, але ён сам (і яшчэ некалькі чалавек) здолеў бегчы, арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, і да сваёй смерці ў баі ў кастрычніку 1942 года ваяваў у яго складзе[7][8].
24 лістапада 1941 года немцы загадалі некалькім дзясяткам мясцовых жыхароў вырыць 6 ям недалёка ад Казлоўшчыны каля вёскі Маськаўцы[9]. Акупанты выганялі габрэяў з дамоў, грузілі на аўтамабілі, вывозілі да тых загадзя падрыхтаваных ямаў і расстрэльвалі. Усяго за час акцыі было зроблена 13 рэйсаў. Назаўтра, 25 лістапада, немцы знайшлі яшчэ 18 яўрэяў, якія хаваліся, адвялі на мясцовыя могілкі і прымусілі выкапаць магілу. Бацькі стаялі ля ямы з дзецьмі на руках. Немцы стрэлілі спачатку толькі па дзецях, а іх бацькоў расстралялі пазней — пасля катаванняў. За гэтыя два дні, 24 і 25 лістапада 1941 года, былі забітыя прыкладна 300 (770[4]) яўрэяў мястэчка[3][10][11][12][13][6][14].
У 1944 годзе, пасля вызвалення мястэчка, высветлілася, што ў жывых з усіх яўрэяў Казлоўшчыны засталося толькі 2 чалавекі[5].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе на магіле ахвяр генацыду яўрэяў за 1 кіламетр на поўдзень ад Казлоўшчыны каля вёскі Маськаўцы, справа ад дарогі на Слонім, быў усталяваны абеліск з надпісам «Тут пахаваныя 2500 чалавек савецкіх грамадзян, па-зверску закатаваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі 21 лістапада 1941 года»[3][5][15][4][6][16][14].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Памяць. Дзятлаўскi раён» 1997, с. 220, 222-223, 232.
- ↑ Периоды оккупации населенных пунктов Беларуси . Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2013. Праверана 5 лютага 2017.
- ↑ а б в Л. Смиловицкий. Гетто Белоруссии — примеры геноцида Архівавана 3 снежня 2013. (из книги «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.»
- ↑ а б в «Памяць. Дзятлаўскi раён» 1997, с. 376.
- ↑ а б в Козловщина — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ а б в Холокост на территории СССР 2011, с. 433.
- ↑ Мурина С. Очень личные истории о войне. Архівавана 6 лютага 2017.
- ↑ Хельмер Я. Евреи-партизаны Архівавана 6 лютага 2017.
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 541.
- ↑ Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 41.
- ↑ «Памяць. Дзятлаўскi раён» 1997, с. 138, 376.
- ↑ Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 845, опись 1, дело 6, лист 41
- ↑ Яд Вашем. Проект увековечения имен евреев, погибших во время Холокоста на оккупированных территориях СССР Архівавана 24 жніўня 2017.
- ↑ а б Свидетельствуют палачи 2010, с. 166.
- ↑ Holocaust in Kozlovschina Архівавана 10 мая 2017. (англ.)
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 571.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Iванашка, У. К. Касько i iнш. (рэдкал.), П. М. Бараноўскi, I. Я. Скарынкін (укладальнікi). «Памяць. Дзятлаўскi раён». — Минск: Універсітэцкае, 1997. — 398 с. — ISBN 985-09-0068-7.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.