Глеб Віталевіч Вяршынін
| Поўнае імя | Глеб Віталевіч Вяршынін | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
11 студзеня 2002[1] (23 гады) |
|||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||
| Рост | 190 см | |||||||||
| Вага | 80 кг[1] | |||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||
| Нумар | 21 | |||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
Глеб Вяршынін (нар. 11 студзеня 2002, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2019 годзе выступаў за дубль магілёўскага «Дняпра». У студзені 2020 года падпісаў кантракт з адроджаным клубам, які заявіўся ў Другую лігу[2]. Па выніках сезона 2020 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У першай палове 2021 года знаходзіўся ў асноўнай камандзе «Дняпра», дзе пераважна выхадзіў на замену, а ў ліпені быў пераведзены ў «Дняпро-Юні» ў Другой лізе.
Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. У першай павлое сезона 2022 гуляў пераважна за дубль магіляўчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 7 мая 2022 года ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:1), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.
У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды стаў трэніравацца з «Дняпром»[4].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2019 | дубль | Дняпро | 25 | 2 | |
| 2020 | Д3 | Дняпро | 17 | 1 | |
| 2021 (1) | Д2 | Дняпро | 9 | 0 | |
| 2021 (2) | Д3 | Дняпро-Юні | 14 | 1 | |
| 2022 (1) | Д1 | Дняпро | 1 | 0 | |
| 2022 (2) | Д2 | Орша | 14 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.pressball.by/footballstat/gleb_vershinin/
- ↑ Глеб Вершинин - футболист "Днепра"!(недаступная спасылка)
- ↑ Глеб Вершинин отдан в аренду(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2022. Праверана 11 ліпеня 2022.
- ↑ Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (22 снежня 2022). Праверана 22 снежня 2022.