Перайсці да зместу

Дзернавая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дзернавая
Цэнтральная вуліца вёскі
Цэнтральная вуліца вёскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
20 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2238
Аўтамабільны код
6
СААТА
7238812041
Дзернавая (Беларусь)
Дзернавая
Дзернавая
Дзернавая (Магілёўская вобласць)
Дзернавая
Дзернавая

Дзернава́я[1] (трансліт.: Dziernavaja, руск.: Дерновая) — вёска ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Горскага сельсавета.

Вёска знаходзіцца за 20 км на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, за 129 км ад Магілёва, за 71 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў I — Сураж. На захадзе цячэ рака Палуж (прыток ракі Беседзь). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе, далей па шашы Горы—Краснаполле.[2]

Традыцыйная вясковая хата ў вёсцы

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад уздоўж ракі. Забудавана пераважна аднабакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 стагоддзя. У 1736 годзе згадваецца як вёска ў Рэчыцкім павеце ВКЛ[2]. У 1777 годзе ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1816 годзе ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1880 годзе частка вяскоўцаў займалася шавецкім і кравецкім промысламі, дзейнічала школа граматы. У 1897 годзе ў Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета, меліся школа граматы і хлебазапасны магазін. Падчас рэвалюцыі 1905—07 гадоў адбываліся хваляванні. У 1910 годзе школа граматы пераўтворана ў земскую, для якой у 1917 годзе пабудавана памяшканне.

У 1925 годзе на базе земскай адкрыта працоўная школа 1-й ступені, дзейнічаў драмгурток. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас, працавалі кузня і 2 ветракі.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 1 кастрычніка 1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 22 вяскоўцы змагаліся на фронце, 17 з іх загінулі.

У 1990 годзе ў складзе калгаса імя В.Валадарскага (цэнтр — вёска Горы).

  • На паўднёва-заходняй ускраіне, на левым беразе ракі Палуж, знаходзіцца археалагічны помнік — старажытны могільнік (2 курганы), які сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці.
  • XIX стагоддзе:
    • 1816 — 46 двароў, 283 жыхары.
    • 1834—343 жыхары.
    • 1858 — 55 двароў, 372 жыхары.
    • 1880 — 64 двары, 408 жыхароў.
    • 1897 — 96 двароў, 617 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1909—101 двор, 715 жыхароў.
    • 1926—140 двароў, 890 жыхароў.
    • 1990 — 23 гаспадаркі, 59 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2007 — 15 гаспадарак, 23 жыхары.
    • 2009 — 20 жыхароў.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш.. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — ISBN 978-985-11-0440-2.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш.. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — ISBN 978-985-11-0440-2.