Перайсці да зместу

Дзмітрый Уладзіміравіч Чарнякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Уладзіміравіч Чарнякоў
Нараджэнне 6 сакавіка 1974(1974-03-06) (51 год)
Адукацыя

Дзмітрый Уладзіміравіч Чарнякоў (нар. 6 сакавіка 1974, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Нарадзіўся 6 сакавіка 1974 года ў Гомелі.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, інжынер-прамцеплаэнергетык; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, эканаміст. Мае патэнт на вынаходніцтва.

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-рамонтнікам па рамонце абсталявання кацельні цэха паравадаканалізацыі Гомельскага хімічнага завода. Служыў ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Працаваў інжынерам-тэхнолагам цэха паравадаканалізацыі Гомельскага хімічнага завода, начальнікам участка цеплавой электрастанцыі цэха паравадаканалізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскі хімічны завод», начальнікам цэха паравадаканалізацыі, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы і кадрах адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод», галоўным інжынерам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод».

Працуе дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод»[1].

Абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гомельскай вобласці (вылучаны ад г. Гомель).

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў[2].

  • ганаровая грамата адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля,
  • ганаровая граматай Парламенцкай Асамблеі АДКБ.

Зноскі

  1. Дирекция. ОАО «Гомельский Химзавод»
  2. сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.