Дзмітрый Уладзіміравіч Яцэвіч
Дзмітрый Уладзіміравіч Яцэвіч |
---|
Дзмітрый Уладзіміравіч Яцэвіч (9 кастрычніка 1978, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі юрыст, архівіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 кастрычніка 1978 года ў Барысаве Мінскай вобласці[1].
У 1997 годзе скончыў прыборабудаўнічае аддзяленне Барысаўскага палітэхнікума, у 2002 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага інстытута правазнаўства, у 2006 годзе — Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны»[1].
У 2002—2009 гадах працаваў у прававым упраўленні Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, з 2009 па кастрычнік 2012 года — у Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзе курыраваў дзейнасць Дэпартамента па архівах і справаводству[1].
З кастрычніка 2012 да красавіка 2022 года быў дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі[1]. Арганізаваў працу па выяўленні і камплектаванні фондаў архіва дакументамі і копіямі дакументаў па гісторыі Беларусі з прыватных калекцый, архіваў ЗАГСаў, архіваў рэлігійных устаноў Рэспублікі Беларусь, а таксама са збораў архіваў замежных краін. Садзейнічаў пашырэнню міжнародных сувязей з архіўнымі ўстановамі і ўстановамі навукі і культуры[1].
З’яўляўся членам Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ва ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за мяжой Беларусі, Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводству, узначальваў Вучоны савет НГАБ[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента па архівах і справаводству, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш.[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]