Дзьмітры Прышчэпа
Дзьмітры Прышчэпа | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 чэрвеня 2001[1] (24 гады) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 76 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Урал | |
Нумар | 35 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018—2020 | Менск | 36 (0) |
2019 | → Зэніт | 0 (0) |
2021 | Крылы Саветаў-2[d] | 5 (0) |
2021—2023 | Крылы Саветаў | 4 (0) |
2022 | → Велес[d] | 30 (1) |
2023 | → Ротар Валгаград | 10 (0) |
2023—2025 | Ротар Валгаград | 52 (4) |
2025— | Урал | |
Зборныя | ||
2019 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (1) |
2020—2022 | Беларусь (да 21) | 14 (0) |
2024— | Беларусь | 5 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дзьмітры Прышчэпа (нар. 21 чэрвеня 2001 году) — беларускі футбаліст, абаронца расейскага «Ўралу».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». У 2017 годзе пачаў выступаць за дубль. У пачатку 2018 году пачаў прыцягвацца таксама да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 траўня 2018 году ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
У сэзоне 2019 году, дзякуючы траўмам асноўных абаронцаў сталічнага клюбу, пачаў часьцей атрымліваць месца ў галоўнай камандзе менчукоў. У ліпені 2019 году стала вядома аб цікавасьці да маладога абаронцы з боку расейскага «Зэніту». У жніўні 2019 году перайшоў у «Зэніт» на правах арэнды з правам выкупу[3]. У пецярбурскай камандзе выступаў за моладзевы склад, прыцягваўся да гульняў Юнацкай лігі УЭФА. У студзені 2020 году стала вядома, што расейскі клюб ня будзе падаўжаць арэнду, і абаронца вярнуўся ў «Менск»[4]. У сэзоне 2020 году быў гульцом стартавага складу мяшчанаў.
У студзені 2021 году, пакінуўшы «Менск», выправіўся на прагляд у расейскія «Крылы Саветаў» і ў лютым падпісаў кантракт з клюбам[5]. Зьяўляўся на полі зрэдку, звычайна застаючыся на лаўцы запасных, таксама выступаў за другую каманду самарскага клюбу ў ПФЛ. Паводле вынікаў сэзону 2020—2021 гадоў «Крылы Саветаў» прасунуліся ў Прэм’ер-лігу, пасьля чаго абаронца страціў месца ў асноўнай камандзе, толькі эпізадычна трапляў на лаўку запасных.
У студзені 2022 году выправіўся на турэцкі збор з расейскім «Велесам», які ў лютым аформіў арэнду футбаліста[6]. У студзені 2023 году на правах арэнды перайшоў у валгаградзкі «Ротар»[7]. У чэрвені 2023 году падпісаў з гэтым клюбам паўнавартасны кантракт[8]. У сэзоне 2024—2025 гадоў быў гульцом асноўнага складу расейскай каманды, якая прабілася і спаборнічала ў Першай лізе. Улетку 2025 году зьявілася інфармацыя, што абаронца можа скласьці ўгоду з «Уралам» тэрмінам на тры гады[9]. На пачатку ліпеня гулец падпісаў кантракт зь екацярынбурскім клюбам[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кастрычніку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) брыў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы, дзе згуляў ва ўсіх трох матчах. У кастрычніку 2019 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 4 верасьня 2020 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у пачатковым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Нідэрляндаў (0:7), аднак ужо на 7-й хвіліня быў выдалены.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Dmitri Pryshchepa // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://teams.by/dmitriy-prischepa/player-26878/
- ^ "Минск" отдал Прищепу в аренду "Зениту"
- ^ "Зенит" не стал продлевать аренду защитника "Минска" Прищепы
- ^ Дмитрий Прищепа официально стал игроком "Крыльев Советов"
- ^ "Велес" объявил об аренде Дмитрия Прищепы у "Крыльев Советов"
- ^ Дмитрий Прищепа перешел в "Ротор" (рас.) Праверана 2023-01-26 г.
- ^ Дмитрий Прищепа заключил контракт с "Ротором", с Алексеем Бутаревичем ведутся переговоры (рас.) Праверана 2023-06-06 г.
- ^ Источник: Прищепа подпишет 3-летний контракт с "Уралом" (рас.). Football.by (2025-06-28). Праверана 2025-07-01 г.
- ^ Клуб из Первой лиги России объявил о подписании Прищепы (рас.). Белорусский футбол (2025-07-04). Праверана 2025-07-06 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 2001 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Ўрал» Екацярынбург
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Зэніт» Санкт-Пецярбург
- Футбалісты клюбу «Крылы Саветаў» Самара
- Футбалісты клюбу «Велес» Масква
- Футбалісты клюбу «Ротар» Валгаград
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты