Перайсці да зместу

Дзьюла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Дзьюла
венг.: Gyula
46°39′00″ пн. ш. 21°16′58″ у. д.HGЯO
Краіна  Венгрыя
Рэгіён Паўднёвы Альфёльд
Медзье Бекеш
Кіраўнік Эрнё Гёргені[d][1][2][…]
Гісторыя і геаграфія
Першае згадванне 1313
Плошча 255,80 км²
Часавы пояс Цэнтральнаеўрапейскі час, UTC+1 і UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 32 239 чалавек (2001)
Шчыльнасць 126 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+36)66
Паштовы індэкс 5700

gyula.hu (венг.)
Паказаць/схаваць карты
Дзьюла (Венгрыя)
Дзьюла
Дзьюла

Дзью́ла (венг.: Gyula, рум.: Jula, ням.: Julau, сербск.: Ðula) — горад на паўднёвым усходзе Венгрыі, другі па велічыні горад медзье Бекеш пасля сталіцы — Бекешчабы. Горад займае плошчу 255,80 км², на якой пражывае 32 239 жыхароў.

Горад размешчаны за 200 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Будапешта і за 15 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Бекешчабы. За 5 кіламетраў на ўсход ад горада праходзіць мяжа з Румыніяй. Найбліжэйшы да Дзьюлы румынскі горад — Арад (50 кіламетраў). Праз горад працякае рака Фехер-Кёрэш (Белы Кёрэш), якая некалькімі кіламетрамі ніжэй Дзьюлы ўпадае ў Кёрэш.

Крэпасць

Першае згадка пра паселішча датуецца 1313 годам, калі быў заснаваны кляштар, які назваўся па латыні Julamonustr. У 1332 годзе паселішча, якое фарміравалася вакол кляштара атрымала назву Дзьюла. Існуюць дзве версіі паходжання назвы : адна ўзводзіць назву горада да асабістага імя Дзьюла, якое, магчыма, насіў заснавальнік кляштара і паселішча, іншая да назвы аднаго з венгерскіх плямёнаў.

З XV стагоддзя Дзьюла стала цэнтрам камітата Бекеш.

У 1810 годзе ў Дзьюле нарадзіўся знакаміты венгерскі кампазітар Ферэнц Эркель, аўтар дзяржаўнага гімна краіны.

У сярэдзіне XX стагоддзя пасля пачатку выкарыстання тэрмальных вод Паўднёвага Альфёльда ў лячэбных мэтах, Дзьюла стала горадам-курортам. У 1959 годзе тут была адкрыта першая купальня, у 1969 годзе атрымала статус лячэбніцы знакамітая Замкавая купальня. У 1985 годзе Дзьюле быў прысвоены статус курорта-санаторыі Міністэрствам аховы здароўя Венгрыі.

Год Колькасць
2013 31 199 [3]
2014 30 865 [4]
Год Колькасць
2019 29 308 [5]
2021 28 602 [6]
Год Колькасць
2022 27 933 [7]
2023 28 090 [8]
Год Колькасць
2024 27 834 [9]
2025 27 616 [10]

Пераважную большасць насельніцтва горада складаюць венгры, найбольш значная нацыянальная меншасць — румыны. Паводле даных перапісу 2001 года 94,2 % насельніцтва Дзьюлы — венгры, 2,3 % — румыны, 1,6 % — немцы, 0,4 % — цыгане і 0,3 % — славакі. Нягледзячы на невялікі працэнт сучаснага румынскага насельніцтва Дзьюла гістарычна была цэнтрам румынскай дыяспары ў Венгрыі. Тут размяшчаюцца некалькі румынскіх грамадскіх і нацыянальна-культурных арганізацый, а таксама рэзідэнцыя праваслаўнага біскупа Венгрыі Румынскай праваслаўнай царквы.

Аўтадарогі вядуць ад Дзьюлы ў бок Бекешчабы і граніцы з Румыніяй. Чыгуначная галінка злучае Дзьюлу з Бекешчабай. Час у дарозе на цягніку да Будапешта складае 3-4 гадзіны.

Ратуша
Замак Альмашы
  • Сярэдневяковая крэпасць
  • Замак сям’і графаў Альмашы, акружаны вялікім паркам, у якім размешчана «Замкавая купальня», вада ў якую падаецца з тэрмальных крыніц
  • Румынскі праваслаўны сабор (1867)
  • Гарадская ратуша

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Gyula települési választás eredményei
  2. Gyula települési választás eredményei
  3. Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2013. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2013KSH, 2013. Праверана 13 студзеня 2014.
  4. Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2014. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2014KSH, 2014. Праверана 1 верасня 2014.
  5. Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2019. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2019KSH, 2019. Праверана 14 жніўня 2019.
  6. Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of HungaryKSH. Праверана 16 снежня 2022.
  7. A népesség adatai településenként, Population data by settlementKSH, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
  8. Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of HungaryKSH, 2023. Праверана 5 лістапада 2023.
  9. Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of HungaryKSH, 2024. Праверана 23 верасня 2024.
  10. Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of HungaryKSH, 2025. Праверана 1 кастрычніка 2025.