Дзямянаўцы
Выгляд
Вёска
Дзямянаўцы
|
Дзямя́наўцы[1] (трансліт.: Dziamianaŭcy, руск.: Демяновцы) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.
Да 13 ліпеня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Дзямянавецкага сельсавета[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 30 км на паўночны захад ад Дзятлава, 108 км ад Гродна. На захадзе вёскі возера, на ўсходзе і поўдні мяжуе з лесам. З паўночнага боку ад вёскі працякае рака Нёман, з поўдня прылягае Ліпічанская пушча, паблізу адзначана вялікая дзюна вышынёй 10-12 метраў, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.
Аснову планіроўкі складае звілістая шырокая вуліца, забудаваная дыухбакова драўлянымі сядзібамі. Грамадскія будынкі размешчаны сярод жылля.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 297 жыхароў, 33 двары.
- 1908 год — 311 жыхароў.
- 1940 год — 288 жыхароў, 72 двары.
- 1959 год — 379 жыхароў.
- 1971 год — 375 жыхароў, 104 гаспадаркі.
- 1996 год — 185 жыхароў, 87 гаспадарак.
- 2009 год — 89 чал.
- 2015 год — 82 жыхары, 51 гаспадарка.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Курганны могільнік, за 1,5 км на захад ад вёскі.
- Селішча, VI—VIII ст., на заходняй ускраіне вёскі.
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (1967).
- Сергіеўская царква (2011).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района» Архівавана 5 красавіка 2019. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскі, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.— 398 с.: іл. ISBN 985-09-0068-7
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 848 с.: іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-0908-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх