Дзяніс Равільевіч Мароз
Дзяніс Равільевіч Мароз | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксей Кушнарэнка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1982 (43 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Месца працы |
Дзяніс Равільевіч Мароз (нар. 26 лютага 1982, Баку) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (з 2025 года). Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, у 2018 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2005—2009 гадах працаваў выкладчыкам-стажорам, асістэнтам, быў аспірантам кафедры «Электразабеспячэнне» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога. У 2009—2012 гадах — намеснік дэкана энергетычнага факультэта гэтай ВНУ.
У 2012—2014 гадах — прарэктар па прафесійным навучанні Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у галіне газазабеспячэння «ГАЗ-ІНСТЫТУТ».
У 2014—2016 гадах — дырэктар праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзіпрагаз».
У 2016—2021 гадах — выконваючы абавязкі дырэктара, дырэктар праектнага навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «НДІ Белдзіпрапалівагаз».
З 2021 па сакавік 2025 года — намеснік міністра энергетыкі.
31 сакавіка 2025 года прызначаны міністрам энергетыкі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Баку
- Выпускнікі ГДТУ імя П. В. Сухога
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Выкладчыкі ГДТУ імя П. В. Сухога
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь