Перайсці да зместу

Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[d]
9 студзеня 2009 — 28 снежня 2010
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[d]
27 чэрвеня 2024 — 22 мая 2025
Пераемнік Уладзімір Барысавіч Пярцоў
намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[d]
з 22 мая 2025
Папярэднік Уладзімір Сцяпанавіч Каранік

Нараджэнне 24 кастрычніка 1972(1972-10-24) (52 гады)
Муж Валянцін Барысавіч Рыбакоў
Дзеці Філіп
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Месца працы

Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч, па нараджэнні Краўчанка (руск.: Наталья Владимировна Петкевич; нар. 24 кастрычніка 1972(1972-10-24), Мінск) — беларуская дзяржаўная дзяячка, дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Кандыдат юрыдычных навук (1998). Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 2025 года).

Нарадзілася 24 кастрычніка 1972 года ў Мінску.

У 1994 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1994 года пачала працаваць у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1994—1995 гадах займала пасаду вядучага спецыяліста аддзела дзяржаўнага права дзяржаўна-прававога ўпраўлення. У 1995—1998 гадах — галоўны спецыяліст, саветнік-кансультант, загадчык аддзела дзяржаўнага і міжнароднага права дзяржаўна-прававога ўпраўлення. У 1998—1999 гадах працавала начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення, у 1999—2001 гадах — намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення[1].

У 2001—2004 гадах годзе працавала прэс-сакратаром Прэзідэнта Беларусі, з лістапада 2004 года па 2009 год — намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 9 студзеня 2009 годзе па снежань 2010 года працавала першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1 верасня 2011 года па 1 кастрычніка 2014 года працавала памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2015—2019 гадах займала пасаду генеральнага дырэктара ААТ «ШАНТЭР»[1].

27 чэрвеня 2024 года прызначана першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

22 мая 2025 года прызначана Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе сацыяльную сферу. Таксама Наталля Пяткевіч надзелена паўнамоцтвамі прадстаўніка ад Беларусі ў Савеце ЕЭК[ru], па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках ЕАЭС і назначана нацыянальным каардынатарам Беларусі па пытаннях СНД[3].

Санкцыі ЕС, ЗША

[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе ЗША ўнеслі Пяткевіч у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб, а краіны-члены ЕС — у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, за ўдзел у фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[4][5][6].

Першы муж — Уладзіслаў Пяткевіч. Cын — Філіп Уладзіслававіч Пяткевіч[7] (нар. 1997), выкладчык-стажор кафедры гаспадарчага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[8].

27 сакавіка 2009 года выйшла замуж за Аляксандра Мартыненку — намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (2003—2011).

У 2018 годзе выйшла замуж за Валянціна Рыбакова, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

  1. а б Наталля Пяткевіч назначана намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі
  2. Лукашэнка назначыў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Крутога, першым намеснікам кіраўніка - Пяткевіч . blr.belta.by (27 чэрвеня 2024). Праверана 28 чэрвеня 2024.
  3. Віцэ-прэм’ер Пяткевіч надзелена паўнамоцтвамі прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў ЕАЭС і СНД. БелТА (22 мая 2025).
  4. Наталье Петкевич был запрещён въезд в США и страны Евросоюза (руск.)(недаступная спасылка). Хартыя'97. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2008. Праверана 24 чэрвеня 2008.
  5. COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
  6. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  7. Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант . Наша Ніва (27 чэрвеня 2024). Праверана 28 чэрвеня 2024.
  8. Кафедра хозяйственного права. Петкевич Филипп Владиславович