Натальля Пяткевіч
Натальля Пяткевіч | |
Намесьніца прэм'ер-міністра Беларусі | |
---|---|
22 траўня 2025 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Аляксандар Турчын |
Першая намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі | |
27 чэрвеня 2024 — 28 сьнежня 2010 | |
Папярэднік | Максім Рыжанкоў |
Наступнік | Аляксандар Радзькоў |
Намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі | |
25 лістапада 2004 — 9 студзеня 2009 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 24 кастрычніка 1972 (52 гады) Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Адукацыя | Юрыдычны факультэт БДУ |
Сужэнец | Уладзіслаў Пяткевіч (недзе да 2009 году) Аляксандар Мартыненка (2009— недзе да 2018 году) Валянцін Рыбакоў (з 2018 году) |
Натальля Ўладзімераўна Пяткевіч (дзяв. Краўчанка; нар. 1972, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі палітык.
Намесьніца прэм'ер-міністра Беларусі (ад 22 траўня 2025 году) ў сацыяльных пытаньнях[1]. Адначасна мела паўнамоцтвы прадстаўніцы Беларусі ў Радзе Эўразійскай эканамічнай камісіі і нацыянальнай каардынаркі ў справах Садружнасьці незалежных дзяржаваў[2]. Першая намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі (2004—2010 і 2024—2025). Кандыдатка юрыдычных навук (1998).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1994 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[3]. З 1998 — кандыдат юрыдычных навук (2001)[4]. Працавала вядучым спэцыялістам, затым начальнікам кіраваньня дзяржаўнага і міжнароднага права Галоўнага дзяржаўнага прававога кіраваньня Адміністрацыі прэзыдэнта. У 2001 годзе стала прэс-сакратаром Аляксандра Лукашэнкі, у 2004 — намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі[5].
Натальлю Пяткевіч нярэдка клічуць «жалезнай лэдзі» Беларусі і лічаць адным з магчымых кандыдатам на пост наступнага прэзыдэнта Беларусі[6].
У канцы ліпеня 2009 году Натальля Пяткевіч была выключана са складу камісіі па пытаньнях памілаваньня пры прэзыдэнце. Камісіяй яна кіравала на працягу некалькіх гадоў. Таксама Пяткевіч была выключана са складу камісіі па пытаньнях грамадзянства і прававога кансультатыўнага савету пры прэзыдэнце. На ўсіх гэтых пасадах яе замяніў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Валеры Міцкевіч[7].
28 сьнежня 2010 году была адстаўлена з пасады першага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі[8]. Да 1 кастрычніка 2014 году займала пасаду памагатай прэзыдэнта Беларусі[9]. У 2015—2019 гадох займала пасаду генэральнай дырэктаркі гасьцінічнага ТАА «Шантэр» (Менск, вул. Панамарэнкі, д. 7)[1], заснаванага ў сакавіку 2015 году.
27 чэрвеня 2024 году зноў прызначаная першай намесьніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта[10].
Санкцыі ЕС, ЗША
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2006 годзе ЗША ўнеслі Пяткевіч у Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў, а краіны-чальцы ЭЗ – у чорны сьпіс Эўразьвязу за ўдзел у фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году[11][12][13][14][15].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы муж — Уладзіслаў Пяткевіч, узначальвае «Нацыянальныя спартовыя лятарэі». 27 сакавіка 2009 году выйшла замуж за Аляксандра Мартыненку, намесьніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі[16]. З 2018 году ў шлюбе з Валянцінам Рыбаковым, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Натальля Пяткевіч прызначаная намесьнікам прэм'ер-міністра Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 траўня 2025 г. Праверана 22 траўня 2025 г.
- ^ Віцэ-прэм'ер Пяткевіч надзеленая паўнамоцтвамі прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў ЭАЭЗ і СНД // БелТА, 22 траўня 2025 г. Праверана 22 траўня 2025 г.
- ^ Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ» (рас.), Белорусская деловая газета
- ^ Корнилович Э. А. Беларусь: созвездие политических имен. — Минск: ФУАинформ, 2009. ISBN 978-985-6721-98-7 — С.200.
- ^ Натальля Пяткевіч прызначана намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Наша Ніва Архіўная копія
- ^ Преемником Лукашенко может стать «железная леди» Белоруссии — Наталья Петкевич (рас.)
- ^ Натальля Пяткевіч здае справы і зьбіраецца ў дэкрэт?(недаступная спасылка) (рас.) // Салідарнасьць
- ^ Указ Президента Республики Беларусь 28 декабря 2010 г. № 699 «О Н. В. Петкевич»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Лукашэнка звольніў Натальлю Пяткевіч Радыё Свабода
- ^ а б Лукашенко прокомментировал назначение Петкевич: хлебнула демократии в США, пора работать в Беларуси (рас.) Reform.by(be)
- ^ Наталье Петкевич был запрещён въезд в США и страны Евросоюза (рас.). Хартыя’97. Праверана 2008-06-24 г. Архіўная копія ад 2008-07-31 г.
- ^ COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (анг.). EUR-Lex(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ^ Спіс беларускіх персон нон грата Хартыя’97
- ^ Наталля Пяткевіч: «Калі я прыязджаю ў ЗША, мяне разам з нелегаламі ў „абяз’яннік“ адводзяць» Хартыя’97
- ^ Пяткевіч другі раз выйшла замуж Салідарнасьць
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Палітыкі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- Намесьнікі прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў сьпісе СВГ
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ