Драўляныя цэрквы Марамурэша
Выгляд
| Драўляныя цэрквы Марамурэша* | |
|---|---|
| ** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Краіна | |
| Тып | Культурны |
| Крытэрыі | iv |
| Спасылка | 904 |
| Рэгіён*** | Еўропа |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1999 (23 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |

Драўляныя цэрквы гістарычнай вобласці Марамурэш — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які аб'ядноўвае восем драўляных цэркваў, размешчаных у гістарычнай вобласці Марамурэш у Карпатах у Румыніі. Усе гэтыя цэрквы праваслаўныя, і ўсе былі пабудаваны ў XVII і XVIII стагоддзях, але яны некалькі адрозніваюцца архітэктурным стылем і даюць уяўленне аб традыцыях драўлянага дойлідства ў Паўднёвых Карпатах. Для ўсіх цэркваў характэрны высокія званіцы з заходняга боку.
У Марамурэшы існавала і існуе бесперапынная традыцыя драўлянай архітэктуры прынамсі з XVIII стагоддзя. Будаўніцтва вялося з бярвення. У наш час у румынскай частцы Марамурэша захаваліся 42 драўляныя цэрквы, каля траціны з ліку пабудаваных у XVII—XVIII стагоддзях.
У аб'ект уключаны:
| №[1] | Выява | Назва | Месца | Час |
|---|---|---|---|---|
| 904-001 | Увядзенская царква | Бырсана | 1711 | |
| 904-002 | Царква Святога Мікалая | Будэшці | 1643 | |
| 904-003 | Царква Святой Параскевы | Дэсешці | 1770 | |
| 904-004 | Раства-Багародзіцкая царква на пагорку | Еуд | XVIII ст. | |
| 904-005 | Царква Архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла | Плопіш | 1796/1798 | |
| 904-006 | Царква Святой Параскевы | Паеніле Ізей | 1604 | |
| 904-007 | Царква Архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла | Рогаз | 1663 | |
| 904-008 | Царква Святых Архангелаў | Шурдэшці | 1766 |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Wooden Churches of Maramureş - Locations (англ.). World Heritage. Праверана 2008-8-30.