Сігішаара
Горад | |||
Сігішаара | |||
---|---|---|---|
рум.: Sighișoara | |||
|
|||
46°13′01″ пн. ш. 24°47′28″ у. д.HGЯO | |||
Краіна |
![]() |
||
Жудзец | Мурэш | ||
Прымар | Ян Дорын Дэнешан | ||
Гісторыя і геаграфія | |||
Вышыня цэнтра | 380 ± 1 м | ||
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
Насельніцтва | |||
Насельніцтва | 32 570[1] чалавек (2007) | ||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
Тэлефонны код | (+40) 02 65 | ||
Паштовы індэкс | 545400 | ||
Аўтамабільны код | MS | ||
|
|||
sighisoara.org.ro (рум.) | |||
Паказаць/схаваць карты | |||
Сігішаа́ра (рум.: Sighişoara) — горад у Румыніі, у жудзецы Мурэш. Стаіць на ўзгорку над ракой Тырнава-Марэ (рум.: Târnava Mare) у Трансільваніі, у 175 км на паўночны захад ад Бухарэста. Насельніцтва — 32570 жыхароў (2007). Гістарычны цэнтр горада з 1999 года з'яўляецца помнікам Сусветнай спадчыны
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Сігішаара вядомая ў гісторыі пад нямецкім імем Шэсбург (Schäßburg) і венгерскім — Шэгешвар (Segesvár). Горад заснавалі ў XIII стагоддзі нямецкія каланісты з Саксоніі і даліны Мозеля. Яны ўзвялі на ўзгорку сярэднявечную крэпасць, некалькі цэркваў і знакамітую Гадзіннікавую вежу вышынёй у 64 метра.
У XIV стагоддзі Шэсбург стаў вольным горадам, а да XVI стагоддзя — адным з вядучых гандлёва-рамесных цэнтраў Усходняй Еўропы з 15 рамеснымі цэхамі. У XV стагоддзі ў горадзе чаканіў манету выгнаны з Валахіі гаспадар Улад Дракула. У 1631 годзе тут быў абраны на венгерскі прастол трансільванскі князь Юрый I Ракацы.
Ніжняя частка горада была разбурана землетрасеннем 1668 года і пажарам 1676 года, але на працягу наступнага стагоддзя была адбудавана нанова.
У 1849 годзе руская армія нанесла пад Шэгешварам разгромнае паражэнне венгерскім паўстанцам. Сярод загінулых у баі апынуліся генерал-маёр Р. Я. Скарацін і выбітны паэт Шандар Петэфі. У XIX стагоддзі памяць абодвух была ўшанавана помнікамі.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Бадэн[d], Швейцарыя
Блуа, Францыя
Дынкельсбюль, Германія
Замасць, Польшча (8 верасня 2007)[2]
Кішкунфеледзьхаза, Венгрыя
Чыта-дзі-Кастэла[d], Італія
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сігішаара