Дрыгавіцкая зямля
Дрыгавіцкая зямля | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 6 сакавіка 1918 |
Дата скасавання | 29 красавіка 1918 |
![]() |
Дрыгавіцкая зямля (укр.: Дрего́вицька земля́) — адміністрацыйная адзінка першага ўзроўню Украінскай Народнай Рэспублікі. Адміністрацыйным цэнтрам быў горад Мазыр (укр.: Мо́зир). На захадзе межавала з Падляшшам (укр.: Підля́шшя), на поўначы была дзяржаўная мяжа з Беларускай Народнай Рэспублікай, на ўсходзе — з Севершчынай (укр.: Сі́верщина), на поўдні — з Чарнігаўшчынай (укр.: Черні́гівщина), Драўлянскай зямлёй (укр.: Древля́нська земля), Пагарыннем (укр.: Погори́ння) і Валынню (укр.: Воли́нь). Большая частка тэрыторыі Дрыгавіцкай зямлі цяпер уваходзіць з склад Беларусі, а менавіта Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Паўднёва-заходняя частка — у склад Украіны, а менавіта часткі Ровенскай і Валынскай абласцей.
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Зямля была створана паводле Закона «пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел УНР», прыняты 2-4 сакавіка 1918 года. Замест губерняў створаны адміністрацыйныя адзінкі — «землі» (укр.: зе́млі, адз. лік: земля́). Агулам, паводле новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу УНР стваралася 32 зямлі.
Скасаванне
[правіць | правіць зыходнік]Арганізацыя ўлады не была скончана. Пасля дзяржаўнага перавароту 29 красавіка 1918 года і стварэння гетманату, Дрыгавіцкая зямля, як адміністрацыйная адзінка скасавана.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карта Украінскай Народнай Рэспублікі (з падзелам на Землі)(недаступная спасылка) (укр.)
- Проблема соборності українських земель у добу Центральної Ради (укр.)