Дымітрыс Сальпінгідыс
![]() | |||||||
Агульная інфармацыя | |||||||
Нарадзіўся |
18 жніўня 1981[1][2][…] (43 гады) |
||||||
Грамадзянства | |||||||
Рост | 172 см | ||||||
Вага | 70 кг | ||||||
Пазіцыя | флангавы паўабаронца | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
![]() |
Дымітрыс Салпінгідыс (грэч. Δημήτρης Σαλπιγγίδης; нар. 18 жніўня 1981, Фесалонікі, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]ПАОК
[правіць | правіць зыходнік]Прафесійную кар’еру пачаў у 1999 годзе ў клубе ПАОК, за які хваляваўся з дзяцінства. У тым жа годзе, для раскрыцця патэнцыялу і набору вопыту, малады Дымітрыс быў аддадзены клубам у арэнду ў каманду «Ларыса», а пазней, у 2000 годзе, гэтак жа на правах арэнды, перайшоў у клуб «Кавала» з аднайменнага грэчаскага горада. У 2002 годзе вярнуўся ў родны ПАОК, у якім гуляў да 2006 года, забіўшы 55 мячоў і стаўшы ў апошнім для сябе сезоне ў складзе гэтага клуба лепшым бамбардзірам чэмпіянату Грэцыі.
«Панатынаікос»
[правіць | правіць зыходнік]16 жніўня 2006 года перайшоў у «Панатынаікос», а ПАОК за яго трансфер не толькі атрымаў 1,8 млн еўра, але яшчэ і дадаткова трох ігракоў, у выніку, агульная сума ўгоды ацэньваецца ў 5 млн еўра. Ужо праз 4 дні пасля пераходу, 20 жніўня, у першым жа матчы ў складзе сталічнага клуба, зрабіў хет-трык, забіўшы тры мячы ў браму клуба «Эгалео».
Вяртанне ў ПАОК
[правіць | правіць зыходнік]Праз чатыры вельмі паспяховых сезоны з «Панатынаікосам» улетку 2010 года Дымітрыс вярнуўся ў ПАОК. 16 чэрвеня 2010 года было афіцыйна абвешчана, што ён падпісаў чатырохгадовы кантракт з клубам, пасля таго, як яго скончыўся тэрмін дзеяння кантракта са сталічным клубам.
Міжнародныя выступы
[правіць | правіць зыходнік]У складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі гуляе з 2005 года. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2008 года. У лістападзе 2009 года Салпінгідыс забіў адзіны гол у двух стыкавых матчах са зборнай Украіны за права выхаду на чэмпіянат свету 2010 года, дзякуючы чаму зборная Грэцыі ў другі раз у сваёй гісторыі прабілася на чэмпіянат свету.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]ПАОК
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2004
Панатынаікос
- Чэмпіён Грэцыі: 2010
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2010
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dimitrios Salpingidis // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dimitris Salpingidis // FBref
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дымітрыс Сальпінгідыс
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Профіль на сайце sports.ru