Перайсьці да зьместу

Дымітрыс Сальпінгідыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дымітрыс Сальпінгідыс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 жніўня 1981(1981-08-18)[1][2][3] (44 гады)
Рост 172 см
Вага 70 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2006 ПАОК 103 (50)
1999—2000 АЭЛ Лярыса 7 (0)
2000—2002 Каваля[d] 43 (25)
2006—2010 Панатынаікос 119 (46)
2010—2015 ПАОК 159 (40)
Зборныя
1998 Грэцыя (да 17)[d] 5 (3)
1999 Грэцыя (да 19)[d] 2 (3)
2001—2002 Грэцыя (да 21)[d] 13 (2)
2005—2014 Грэцыя 77 (13)

Дымітрыс Сальпінгідыс (па-грэцку: Δημήτρης Σαλπιγγίδης; нар. 18 жніўня 1981 году, Тэсалёнікі, Грэцыя) — грэцкі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Прафэсійную кар’еру пачаў у 1999 годзе ў клюбе ПАОК, за які хваляваўся зь дзяцінства. У тым жа годзе, для раскрыцьця патэнцыялу й набору вопыту, малады Дымітрыс быў аддадзены клюбам у арэнду ў каманду «Лярыса», а пазьней, у 2000 годзе, гэтак жа на правах арэнды, перайшоў у клюб «Каваля» з аднайменнага грэцкага гораду. У 2002 годзе вярнуўся ў родны ПАОК, у якім гуляў да 2006 году, забіўшы 55 мячоў і стаўшы ў апошнім для сябе сэзоне ў складзе гэтага клюбу лепшым бамбардзірам чэмпіянату Грэцыі.

16 жніўня 2006 году перайшоў у «Панатынаікос», а ПАОК за ягоны трансфэр ня толькі атрымаў 1,8 млн эўра, але яшчэ й дадаткова трох гульцоў, у выніку, агульная сума ўгоды ацэньваецца ў 5 млн эўра. Ужо праз 4 дні пасьля пераходу, 20 жніўня, у першым жа матчы ў складзе сталічнага клюбу, зрабіў хет-трык, забіўшы тры мячы ў браму клюбу «Эгалео».

Праз чатыры вельмі пасьпяховых сэзоны з «Панатынаікосам» улетку 2010 году Дымітрыс вярнуўся ў ПАОК. 16 чэрвеня 2010 году было афіцыйна абвешчана, што ён падпісаў чатырохгадовы кантракт з клюбам, пасьля таго, як яго скончыўся тэрмін дзеяньня кантракта са сталічным клюбам.

Міжнародныя выступы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі гуляе з 2005 году. Удзельнік чэмпіянату Эўропы 2008 году. У лістападзе 2009 году Салпінгідыс забіў адзіны гол у двух стыкавых матчах са зборнай Украіны за права выхаду на чэмпіянат сьвету 2010 году, дзякуючы чаму зборная Грэцыі ў другі раз у сваёй гісторыі прабілася на чэмпіянат сьвету.

ПАОК:

«Панатынаікос»:

  1. ^ а б в Dimitrios Salpingidis // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Dimitris Salpingidis // FBref (анг.)
  3. ^ а б в DIMITRIS SALPIGIDIS // Argentine Soccer Database (гішп.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]