Перайсьці да зьместу

Канстантынас Кацураніс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстантынас Кацураніс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 чэрвеня 1979(1979-06-21)[1][2][3][…] (46 гадоў)
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2002 Панахаікі[d] 123 (14)
2002—2006 АЕК Атэны 110 (29)
2006—2009 Бэнфіка 80 (10)
2009—2012 Панатынаікос 88 (18)
2012—2014 ПАОК 47 (6)
2014 Пуна Сіці[d] 14 (4)
2014—2015 Атромітас 22 (3)
2015 Гайдэлбэрг Юнайтэд[d] 0 (0)
Зборныя
2000—2002 Грэцыя (да 21)[d] 22 (1)
2002—2015 Грэцыя 116 (10)

Канстантынас Кацураніс (па-грэцку: Κωνσταντίνος Κατσουράνης; нар. 21 чэрвеня 1979 году, Патры, Грэцыя) — грэцкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Грэцыі.

У сэзоне 1996—1997 гадоў ва ўзросьце 17 гадоў Кацураніс дэбютаваў у грэцкім чэмпіянаце ў клюбе «Панахаікі» са свайго роднага гораду Патры. У гэтай камандзе ён правёў шэсьць гадоў, і пачынаючы з трэцяга па ліку сэзону быў гульцом асноўнага складу.

Калі ягоны кантракт з «Панахаікі» мінуў, Кацураніс вырашыў, што прыйшоў час перабрацца ў больш прэстыжны клюб. Ён пачаў перамовы аб пераходзе ў «Панатынаікос». Аднак партугальскі трэнэр клюбу Фэрнанду Сантуш, ягоны будучы трэнэр у АЕКу й «Бэнфіцы», а ў той час працаваў у «Панатынаікосе», палічыў за лепшае заключыць кантракт са сваім суайчыннікам Карлушам Шаінью, знаёмым трэнэру па ранейшай працы ў «Порту», трансфэр Кацураніса ў гэты клюб быў сарваны. Затым да футбалісту праявіў цікавасьць іншы грэцкі гранд — «Алімпіякос». Перамовы зь віцэ-прэзыдэнтам клюбу Георгіёсам Люварысам набліжаліся да пасьпяховага завяршэньня, калі Люварыс папрасіў Кацураніса адкласьці прыняцьце канчатковага рашэньня да вяртаньня зь дзелавой паездкі ў ЗША прэзыдэнта клюбу Сакратыса Кокаліса. Сытуацыяй скарыстаўся тагачасны прэзыдэнт атэнскага АЕКу Хрысастомас Псаміядыс і пераканаў паўабаронцу падпісаць трохгадовы кантракт з АЕКам.

Выходзячы спачатку на замену, Кацураніс паказваў уражальную гульню й неўзабаве стаў важнай часткай свайго новага клюбу. Ён працягваў прагрэсаваць і хутка стаў адным зь вядучых гульцоў асновы.

Кацураніс падпісаў чатырохгадовы кантракт з партугальскім клюбам 23 чэрвеня 2006 году. Годам раней у «Бэнфіцы» апынуўся іншы грэцкі футбаліст — Георгіёс Карагуніс. У першым у ягонай кар’еры дэрбі з «Порту» Кацураніс ударам галавой пасьля розыгрышу кутавага ўдару адкрыў лік сваім забітым мячам, неўзабаве ў адным з матчаў лігі ён забіў другі гол за «Бэнфіку». Ён хутка стаў ключавым для каманды гульцом, забіў некалькі важных галоў і ў некаторых матчах быў капітанам каманды.

Кацураніс падпісаў чатырохгадовы кантракт з грэцкім шматгадовым чэмпіёнам «Панатынаікосам», за які хваляваўся зь дзяцінства, 1 ліпеня 2009 году[4].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кацураніс дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Грэцыі 20 жніўня 2003 году ў матчы супраць зборнай Швэцыі. Свой першы гол за зборную ён правёў у браму каманды Казахстану ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2006 году.

«Бэнфіка»

«Панатынаікос»

Грэцыя

  1. ^ а б в Konstantinos Katsouranis // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Kostas Katsouranis // FBref (анг.)
  3. ^ а б в KOSTAS KATSOURANIS // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Official: Kostas Katsouranis Joins Panathinaikos From Benfica. goal.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]