Канстантынас Кацураніс
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 чэрвеня 1979[1][2][…] (46 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Канстантынас Кацураніс (грэч. Κωνσταντίνος Κατσουράνης; нар. 21 чэрвеня 1979 года, Патры, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Панахаікі»
[правіць | правіць зыходнік]У сезоне 1996—1997 гадоў ва ўзросце 17 гадоў Кацураніс дэбютаваў у грэчаскім чэмпіянаце ў клубе «Панахаікі» са свайго роднага горада Патры. У гэтай камандзе ён правёў шэсць гадоў, і пачынаючы з трэцяга па ліку сезону быў іграком асноўнага складу.
АЕК
[правіць | правіць зыходнік]Калі яго кантракт з «Панахаікі» мінуў, Кацураніс вырашыў, што прыйшоў час перабрацца ў больш прэстыжны клуб. Ён пачаў перамовы аб пераходзе ў «Панатынаікос». Аднак партугальскі трэнер клуба Фернанду Сантуш, яго будучы трэнер у АЕКу і «Бенфіцы», а ў той час працаваў у «Панатынаікосе», палічыў за лепшае заключыць кантракт са сваім суайчыннікам Карлушам Шаінью, знаёмым трэнеру па ранейшай працы ў «Порту», трансфер Кацураніса ў гэты клуб быў сарваны. Затым да футбалісту праявіў цікавасць іншы грэчаскі гранд — «Алімпіякос». Перамовы з віцэ-прэзідэнтам клуба Георгіёсам Люварысам набліжаліся да паспяховага завяршэння, калі Люварыс папрасіў Кацураніса адкласці прыняцце канчатковага рашэння да вяртання з дзелавой паездкі ў ЗША прэзідэнта клуба Сакратыса Кокаліса. Сітуацыяй скарыстаўся тагачасны прэзідэнт афінскага АЕКа Хрысастомас Псаміядыс і пераканаў паўабаронцу падпісаць трохгадовы кантракт з АЕКам.
Выходзячы спачатку на замену, Кацураніс паказваў уражальную гульню і неўзабаве стаў важнай часткай свайго новага клуба. Ён працягваў прагрэсаваць і хутка стаў адным з вядучых ігракоў асновы.
«Бенфіка»
[правіць | правіць зыходнік]Кацураніс падпісаў чатырохгадовы кантракт з партугальскім клубам 23 чэрвеня 2006 года. Годам раней у «Бенфіцы» апынуўся іншы грэчаскі футбаліст — Георгіяс Карагуніс. У першым у яго кар’еры дэрбі з «Порту» Кацураніс ударам галавой пасля розыгрышу вуглавага ўдару адкрыў лік сваім забітым мячам, неўзабаве ў адным з матчаў лігі ён забіў другі гол за «Бенфіку». Ён хутка стаў ключавым для каманды іграком, забіў некалькі важных галоў і ў некаторых матчах быў капітанам каманды.
«Панатынаікос»
[правіць | правіць зыходнік]Кацураніс падпісаў чатырохгадовы кантракт з грэчаскім шматгадовым чэмпіёнам «Панатынаікосам», за які хваляваўся з дзяцінства, 1 ліпеня 2009 года[3].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Кацураніс дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Грэцыі 20 жніўня 2003 года ў матчы супраць зборнай Швецыі. Свой першы гол за зборную ён правёў у браму каманды Казахстана ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2006 года.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]«Бенфіка»
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2009
«Панатынаікос»
- Чэмпіён Грэцыі: 2010
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2010
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Грэцыя
- Чэмпіён Еўропы: 2004
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Konstantinos Katsouranis // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kostas Katsouranis // FBref
- ↑ Official: Kostas Katsouranis Joins Panathinaikos From Benfica. goal.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канстантынас Кацураніс
- Профіль на афіцыйным сайце «Бенфікі»
- Профіль на сайце National Football Teams
- Профіль на сайце Weltfussball
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Заходняй Грэцыі
- Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
- Ігракі ФК Панатынаікос
- Ігракі ФК Пуна Сіці
- Ігракі ФК Атрамітас Афіны
- Ігракі ФК Гайдэльберг Юнайтэд
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Грэцыі
- Ігракі зборнай Грэцыі па футболе
- Ігракі ФК АЕК Афіны
- Ігракі ФК ПАОК
- Ігракі ФК Атромітас Афіны