Перайсці да зместу

Дэсна (Вінніцкая вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Дэсна
укр.: Десна
49°17′08″ пн. ш. 28°32′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Вінніцкая вобласць
Раён Вінніцкі раён
Гісторыя і геаграфія
Першае згадванне 1970-е гг.
ПГТ з 1984
Плошча 5,2 км²
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 1300 чалавек (2018)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-432
Паштовы індэкс 23240
КААТУУ 0520655500
Паказаць/схаваць карты
Дэсна (Украіна)
Дэсна
Дэсна

Дэсна[1] (укр.: Десна) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкім раёне Вінніцкай вобласці Украіны. Размешчаны за 8 км ад цэнтра Вінніцы і з'яўляецца яе паўночным прыгарадам.

Пасёлак з'явіўся ў пачатку 1970-х гг. Яго росту спрыяў запуск Вінніцкага камбіната хлебапрадуктаў № 2. За мінулыя дзесяцігоддзі пасёлак некалькі разоў пераходзіў з аднаго раёна вобласці ў іншы. У будучыні плануецца аб'яднанне пасёлка з Вінніцай.

З абласнога цэнтра ў пасёлак ходзіць электрацягнік (ехаць 8 хвілін). Акрамя таго, да пасёлка ходзіць гарадскі аўтобус № 30.

У пасёлку налічваецца 9 шматпавярховых дамоў і 258 двароў прыватнай забудовы. Ёсць пачатковая школа і дзіцячы сад.