Перайсці да зместу

Тэплык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Тэплык
48°39′32″ пн. ш. 29°45′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Вінніцкая вобласць
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 193 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 6000 чалавек (2022)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 23800
КААТУУ 0523755100
Паказаць/схаваць карты
Тэплык (Украіна)
Тэплык
Тэплык

Тэплык[1] (укр.: Теплик) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. Былы[2] раённы цэнтр. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны за 130 км на паўднёвы ўсход ад Вінніцы недалёка ад адміністрацыйнай мяжы з Чаркаскай вобласцю.

У гістарычных крыніцах сустракаецца і іншая назва паселішча — Смілгарад. Паселішча ўзнікла як умацаваны памежны пункт на поўдні Вялікага Княства Літоўскага. Падземныя хады і пячоры, якія былі выкапаныя ў тыя часы, захаваліся да гэтага часу. У іх жыхары хавалі сваю маёмасць падчас нападаў татарскіх орд. Факт існавання паселішча ў канцы XV стагоддзя пацвярджаецца тым, што ў гэты час быў прадастаўлены прывілей караля і вялікага князя Аляксандра заможнай сям’і Кішкаў. У XV—XVI стагоддзях Тэплык быў невялікім мястэчкам, якое падвяргалася частым разбурэнням падчас варожых нападаў.