Еўрапейскае камандаванне ЗША
Еўрапейскае камандаванне ЗША | |
---|---|
англ.: United States European Command | |
![]() | |
Гады існавання | ад 1 жніўня 1952 |
Краіна | ЗША |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны ЗША |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы ЗША |
Тып | камандаванне |
Складаецца з | |
Функцыя | дапамога саюзнікам па Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора |
Колькасць | 74 000 (2018 год) |
Дыслакацыя | Штутгарт (Германія) |
Мянушка | Еўракам |
Дэвіз | Мацней разам |
Войны | Баснійская, Косаўская, Афганская і Іракская |
Удзел у | Ліванскі крызіс 1958 года, «Няскораная свабода Транссахары» |
Вядомыя камандзіры | Алексус Грынкевіч[2] |
Сайт | eucom.mil (англ.) |
Еўрапейскае камандаванне ЗША — аб’яднанае баявое камандаванне Узброенымі сіламі ЗША ў Еўропе, заснаванае ў жніўні 1952 года ў Франкфурце-на-Майне (Германія).
На 2025 год адказвала за ваенную дапамогу саюзнікам па Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора (Бельгія) і сумесныя вучэнні з імі[3]. Цывільны штаб размяшчаўся ў нямецкім Штутгарце (зямля Бадэн-Вюртэмберг) па вуліцы Курмахера, дом 2304. Ваенны штаб знаходзіўся ў казармах Патча на захадзе Штутгарту[4]. Кіраўніцтва Еўракаму ўтваралі: камандзір і яго намеснік, начальнік штабу, старэйшы закліканы правадыр і дарадца ў замежнай палітыцы[5].
Войскі
[правіць | правіць зыходнік]На 2025 год у склад Еўрапейскага камандавання ЗША ўваходзілі:
- Армія ЗША ў Еўропе і Афрыцы (Вісбадэн, зямля Гесэн, Германія) —
- 5-ы армейскі корпус (Форт Нокс, штат Кентукі і Познань у Польшчы);
- 56-е артылерыйскае камандаванне (Вісбадэн);
- 7-е армейскае навучальнае камандаванне (Графенвёр, зямля Баварыя);
- 10-я армейскае камандаванне паветрана-ракетнай абаронай (Зембах, зямля Рэйнланд-Пфальц);
- 21-е камандаванне падтрымкай фронту (Кайзерслаўтэрн, зямля Рэйнланд-Пфальц);
- Штабны батальён (Вісбадэн);
- Аркестр і хор (Зембах);
- Брыгада АПАД (Зембах);
- 68-е медыцынскае камандаванне фронтам (Зембах)[6];
- Ваенна-марскія сілы ЗША ў Еўропе і Афрыцы (Неапаль, край Кампанія, Італія) як 6-ы флот ЗША з 6 аперацыйных груп —
- 63-я аперацыйная група (Неапаль) для дастаўкі, якая ўключала карабель камандавання «Гара Уітні» (Гаэта, край Лацыа)[7];
- 64-я аперацыйная група (Неапаль) для ракетных удараў «Тамагаўкам»;
- 65-я аперацыйная група (Рота, аўт.суп. Андалусія, Іспанія) як 60-я эскадра мінаносцаў, якая ўключала 3 ракетныя эсмінцы «Арлі Бёрк», «Пол Ігнацый» і «Рузвельт»[8];
- 67-я аперацыйная група (Сіганела, востраў Сіцылія, Італія) з 6 эскадрыллямі самалётаў, верталётаў і беспілотнікаў дазору і радыёэлектроннай барацьбы ў Грэцыі (Суда (Грэцыя), востраў Крыт), Германіі (Шпангдалем, зямля Рэйнланд-Пфальц), Іспаніі (Рота) і Ісландыі (Кеблавік)[9];
- 68-я аперацыйная група, якая ўключала прыбярэжныя эскадры і падраздзяленне знішчэння выбуховых боепрыпасаў, будаўнічыя сілы і вадалазныя караблі, дружыну тапаграфіі і дружыны разведкі;
- 69-я аперацыйная група, якая ўключала ўдарныя і ракетныя падлодкі[10];

- Ваенна-паветраныя сілы ЗША ў Еўропе і Афрыцы (Рамштайн, зямля Рэйнланд-Пфальц, Германія) як 3-я паветраная армія, што налічвала 9 крылаў з больш як 32 000 ваенных[11] —
- 31-е знішчальнае крыло (Авіяна, край Фрыулі-Венецыя-Джулія, Італія) з 2-х эскадрылляў Ф-16;
- 406-е паветрана-экспедыцыйнае крыло (Рамштайн) з 2-х груп і 10 эскадрылляў на 4-х лётнішчах, у тым ліку ў Італіі (Сіганела), Джыбуці (Шабелі) і Кеніі (Манда)[12];
- 48-е знішчальнае крыло (Лэйкенхіт, графства Сафалк, Англія) на 7000 ваенных у складзе 4-х эскадрылляў Ф-15[13];
- 86-е крыло паветранага транспарту (Рамштайн) на 9000 персаналу ў 7 групах, якія ўключалі 29 эскадрылляў, у тым ліку ў Бельгіі (Ш’еўр, край Валонія), Іспаніі (Марон-дэ-ла-Франтэра, суп. Андалусія) і Партугаліі (Лажыш, Азорскія астравы)[14];
- 39-е крыло авіябазы (Інджырлік, вобласць Адана, Турцыя) налічвала 3 групы, якія ўключалі 12 эскадрылляў[15];
- 100-я крыло дазапраўкі ў паветры (Мілдэнхол, графства Сафалк) з 3 груп, якія налічвалі 10 эскадрылляў, што выкарыстоўвала для запраўкі КЦ-135 «Стрататанкеры»[16];
- 52-е знішчальнае крыло (Шпангдалем, Германія) з 5000 супрацоўнікаў і 9 падраздзяленняў у 5 краінах — Польшчы (Ласк у Лодзінскім ваяводстве і Міраславец у Заходнепаморскім ваяводстве), Германіі (Бюхель у зямлі Рэйнланд-Пфальц і Гайленкірхен у зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія), Бельгіі (Кляйн Брогель у Фландрыі), Нідэрландах (Волькель у Паўночным Брабанце) і Італіі (Гедзі ў Ламбардыі) ды мела на ўзбраенні ў Польшчы знішчальнікі Ф-16 і беспілотнікі МКю-9[17];
- 501-е крыло баявой падтрымкі (Алканберы, графства Кембрыджшыр, Англія) з 2000 ваенных у 2 групах і 14 эскадрыллях у Англіі (Кроўтан у Нортгемптаншыры, Ферфорд у Глостэршыры, Уэлфорд у Бекршыры, Менвіт Хіл у Паўночным Ёркшыры і Молсўорт у Кембрыджшыры), Нарвегіі (Сула ў вобласці Ругалян) і на Кіпры[18];
- Крыло цяжкага паветранага транспарту (Папа, Венгрыя) з трыма транспартнымі самалётамі Ц-17 «Глобмастэр 3» і 150 ваеннымі ад 12 дзяржаў-удзельніцаў АПАД[19];
- Сілы марской пяхоты ЗША ў Еўропе і Афрыцы (Бёблінген, зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія) з 1500 пехацінцаў, з якіх 300 былі пры штабе[20];

- Камандаванне спецыяльнымі аперацыямі ЗША ў Еўропе (Штутгарт, Германія) —
- 10-я група сіл спецпрызначэння (Форт Карсан, штат Каларада) з 1-м з 4-х батальёнаў у Бёблінгіне (Германія);
- 352-е крыло спецыяльных аперацый (Мілдэнхол, графства Сафалк, Англія);
- Ваенна-марское аперацыйнае падраздзяленне спецпрызначэння ў Еўропе;
- 112-ы батальён сувязі (Форт Брэг, штат Паўночная Караліна)[21];
- Касмічныя сілы ЗША ў Еўропе і Афрыцы (Рамштайн, Германія) — 30 чалавек[22].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
19 мая 1952 года вярхоўны саюзны камандзір у Еўропе (ВСКЭ) Дуайт Эйзенхаўэр паведаміў Камітэту начальнікаў штабоў ЗША (КНШ) пра намер стварыць асобны штаб для сумесных ваенных спраў ЗША ў Еўропе. 23 мая КНШ ЗША ўхваліў прапанову Эйзенхаўэра, які даручыў свайму намесніку Томасу Хэндзі стварыць аб’яднанае камандаванне. 30 мая 1952 года ВСКЭ стаў Мэцью Рыджуэй. 1 жніўня 1952 года Рыджуэй падпісаў Загад № 1, якім заснаваў Еўрапейскае камандаванне ЗША (Еўракам ЗША). Загадам № 2 у той самы дзень ён аб’яднаў пад кіраўніцтвам Еўракаму 3 еўрапейскія камандаванні — Ваенна-паветраныя сілы ЗША ў Еўропе, Еўрапейскае камандаванне Арміі ЗША, якое перайменавалі ў Армію ЗША ў Еўропе, і Ваенна-марскія сілы ЗША ва Усходняй Атлантыцы і Міжземнамор’і. У 1952 годзе Рыджуэй зрабіў свайго намесніка Хэндзі кіраўніком штабу Еўракаму, які першыя 2 гады размяшчаўся ў Франкфурце-на-Майне (Заходняя Германія). У 1954 годзе штаб перамясцілі ў Сен-Жэрмен-ан-Ле (дэпартамент Івелін, Францыя) на захад ад Парыжу, дзе знаходзіўся Вярхоўны штаб саюзных дзяржаў у Еўропе[23].
У 1958 годзе войскі Еўракаму прыцягвалі для вырашэння Ліванскага крызіса. У 1966 годзе французскі прэзідэнт Шарль дэ Голь запатрабаваў вываду войскаў ЗША з Францыі разам са штаб-кватэрай Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора. Таму 15 сакавіку 1967 года Еўрапейскае камандаванне ЗША размясцілі ў нямецкім Штутгарце, дзе раней знаходзіўся штаб 7-й арміі ЗША. У 1967 годзе пачалі шэраг штогадовых вучэнняў «Вяртанне сіл у Германію». У 1976 годзе Савецкі Саюз разгарнуў у дзяржавах-удзельніцах Арганізацыі Варшаўскага дагавора (Польшча) балістычныя ракеты сярэдняй далёкасці РСД-10 «Піянер». У адказ у 1983 годзе Еўрапейскае камандаванне ЗША разгарнула балістычныя ракеты сярэдняй далёкасці «Першынг 2» і крылатыя ракеты наземнага размяшчэння. Колькасць войскаў Еўракаму павялічылі да больш як 350 000 чалавек[23].

Згодна з законам Голдўотэра-Нікалса 1986 года «Аб рэарганізацыі Міністэрства абароны» старшыня Камітэта начальнікаў штабоў Колін Паўэл увёў кіраванне баявымі камандзірамі без узгаднення з начальнікамі відаў войскаў. Таксама паводле гэтага закону, стварылі Камандаванне спецыяльнымі аперацыямі ЗША (штат Фларыда), якое ўключыла адпаведнае камандаванне ў Еўропе (Штутгарт). У 1987 годзе заключылі амерыкана-савецкую Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. У выніку спынілі разгортванне балістычных ракетаў РСД-10 і «Першынг 2», а таксама крылатыя ракеты наземнага размяшчэння. У 1989 годзе адбылося падзенне Берлінскай сцяну, што абазначыла канец Халоднай вайны. У 1991 годзе распаліся Арганізацыя Варшаўскага дагавора і Савецкі Саюз. Таму ў 1991 годзе Еўракам зняў свой паветрана-дэсантны камандны пункт з баявой гатоўнасці і перадаў частку сіл Цэнтральнаму камандаванню ЗША для аперацыі «Бура ў пустыні» па-за Еўропай[23].
У 1990-я гады Еўракам супрацоўнічаў з развіццёвымі краінамі праз такія праграмы, як Праграма сумесных кантрактных дружынаў, праграма АПАД «Партнёрства дзеля міру» і Праграма дзяржаўнага супольніцтва Бюро Нацыянальнай гвардыі ЗША. Праводзілі міратворчыя дзеянні ў на Балканах, у тым ліку ў Босніі і Герцагавіне, Македоніі і сербскім краі Косава і Мятохія. Тым часам, колькасць войскаў Еўракаму скарацілі да менш як 120 000 чалавек. Пасля тэрарыстычных актаў 11 верасня 2001 года Еўрапейскае камандаванне ЗША вылучыла асноўныя сілы для Афганскай і Іракскай войнаў, у тым ліку для ратацыі. Падрывы цягнікоў у Мадрыдзе 2004 года і падрывы ў Лондане 2005 года запатрабавалі адказу ў Афрыцы. У 2007 годзе Еўракам пачаў аперацыю «Няскораная свабода Транссахары» ў Заходняй Афрыцы. 1 кастрычніка 2008 года са складу Еўракаму вылучылі Афрыканскае камандаванне ЗША са штабам таксама ў Штутгарце, якому перадалі мерапрыемствы ў Афрыцы. Гэта дазволіла Еўракаму засяродзіць намаганні на Каўказе[23].
У 2018 годзе Еўрапейскае камандаванне ЗША налічвала 74 000 ваенных, з іх 34 000 прыпадала на Армію, 27 000 на Ваенна-паветраныя сілы, 10 000 на Ваенна-марскі флот і 3000 на марскіх пехацінцаў. Яшчэ 20 000 грамадзянскіх супрацоўнікаў абслугоўвалі патрэбы Еўракаму. За 2015—2019 гады забеспячэнне Еўракаму праз Еўрапейскае пачынанне стрымлівання пачылічылі 6-кратна да 6,5 млрд долараў[24].
Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]
- Мэцью Рыджуэй (30 мая 1952 — 11 ліпеня 1953; Армія ЗША)
- Альфрэд Грунтэр (11 ліпеня 1953 — 20 лістапада 1956; Армія ЗША)
- Лорыс Норстад (20 лістапада 1956 — 1 лістапада 1962; Ваенна-паветраныя сілы ЗША)
- Ліман Лемніцэр (1 лістапада 1962 — 1 ліпеня 1969; Армія ЗША)
- Эндру Гудпастэр (1 ліпеня 1969 — 15 снежня 1974; Армія ЗША)
- Аляксандр Хейг (15 снежня 1974 — 1 ліпеня 1979; Армія ЗША)
- Бернард Роджэрс (1 ліпеня 1979 — 26 чэрвеня 1987; Армія ЗША)
- Джон Гэлвін (26 чэрвеня 1987 — 23 чэрвеня 1992; Армія ЗША)
- Джон Шалікашвілі (23 чэрвеня 1992 — 22 кастрычніка 1993; Армія ЗША)
- Джордж Жульуан (22 кастрычніка 1993 — 11 ліпеня 1997; Армія ЗША)
- Уэслі Кларк (11 ліпеня 1997 — 3 мая 2000; Армія ЗША)
- Джозеф Ральстан (3 мая 2000 — 17 студзеня 2003; Ваенна-паветраныя сілы ЗША)
- Джэймс Джонс (17 студзеня 2003 — 7 снежня 2006; Корпус марской пяхоты ЗША)
- Банц Крэдак (7 снежня 2006 — 2 ліпеня 2009; Армія ЗША)
- Джэймс Стаўрыдзіс (2 ліпеня 2009 — 13 мая 2013; Ваенна-марскі флот ЗША)
- Філіп Брыдлоў (13 мая 2013 — 4 мая 2016; Ваенна-паветраныя сілы ЗША)
- Кёрціс Скапароці (4 мая 2016 — 3 мая 2019; Армія ЗША)
- Тод Уолтэрс (3 мая 2019 — 1 ліпеня 2022; Ваенна-паветраныя сілы ЗША)
- Крыстафер Каволі (1 ліпеня 2022—2025; Армія ЗША)
- Алексус Грынкевіч (ад 2025 года; Ваенна-паветраныя сілы ЗША)[25]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е https://www.eucom.mil/about-the-command/our-forces — 2025. Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ Беларуская служба Радыё «Свабода» — 2025. Праверана 7 чэрвеня 2025.
- ↑ Пра камандаванне (англ.). Еўрапейскае камандаванне ЗША (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ Звяжыцеся з намі (англ.). Еўрапейскае камандаванне ЗША (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ Старэйшае правадырства (англ.). Еўрапейскае камандаванне ЗША (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ Падраздзяленні (англ.). Армія ЗША ў Еўропе і Афрыцы (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ Карабель «Гара Уітні» (англ.). Ваенна-марскія сілы ЗША ў Еўропе і Афрыцы (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ 65-я аперацыйная група (англ.). Ваенна-марскія сілы ЗША ў Еўропе і Афрыцы (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ 67-я аперацыйная група (англ.). Ваенна-марскія сілы ЗША ў Еўропе і Афрыцы (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ 69-я аперацыйная група (англ.). Ваенна-марскія сілы ЗША ў Еўропе і Афрыцы (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ 3-я паветраная армія (англ.). Ваенна-паветраныя сілы ЗША ў Еўропе і Афрыцы (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ 406-е паветрана-экспедыцыйнае крыло (англ.). Ваенна-паветраныя сілы ЗША ў Еўропе і Афрыцы (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ Падраздзяленні (англ.). Каралеўская авіябаза Лэйкенхіт (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ 86-е крыло паветранага транспарту (англ.). Авіябаза Рамштайн (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ 39-е крыло авіябазы (англ.). Авіябаза Інджырлік (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ 100-я крыло дазапраўкі ў паветры (англ.). Каралеўская авіябаза Мілдэнхол (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ 52-е знішчальнае крыло (англ.). Авіябаза Шпангдалем (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ Пра нас (англ.). 501-е крыло баявой падтрымкі (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ Крыло цяжкага паветранага транспарту (англ.). Праграма «Стратэгічная паветрана-транспартная здатнасць» (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ Гісторыя (англ.). Сілы марской пяхоты ЗША ў Еўропе і Афрыцы (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ Камандаванне спецыяльнымі аперацыямі ЗША ў Еўропе (англ.). Камандаванне спецыяльнымі аперацыямі ЗША (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ Нашыя сілы (англ.). Еўрапейскае камандаванне ЗША (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ а б в г Гісторыя Еўракаму ЗША (англ.). Еўрапейскае камандаванне ЗША (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ Еўрапейскае камандаванне ЗША: агляд і ключавыя пытанні (англ.). Кангрэс ЗША (12 сакавіка 2019). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- ↑ ЗША прызначылі галоўнакамандуючым сіламі АПАД у Еўропе нашчадка беларускіх імігрантаў . Беларуская служба Радыё «Свабода» (5 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Еўрапейскае камандаванне ЗША
- Зваротная сувязь (англ.). Еўрапейскае камандаванне ЗША (27 чэрвеня 2025). Праверана 9 чэрвеня 2025.
- Медыяпакой (англ.)