Еўропа (Віленскі павет)
Вёска | |
Еўропа | |
---|---|
літ.: Europa | |
54°51′55″ пн. ш. 24°54′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Павет | Віленскі |
Раён | Віленскі |
Сянюнія | Дукштаўская |
Гісторыя і геаграфія | |
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
Насельніцтва | |
Насельніцтва | 20 чалавек (2021) |
Паказаць/схаваць карты | |
Еўро́па, таксама Эўро́па або Айрупе[1] (літ.: Europa, Airupė) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана на паўднёвы ўсход ад Кернава, на поўдзень ад Аляюнцаў.
На поўдзень ад вёскі знаходзіцца Аляюнаўскае возера.

Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII стагоддзі разам з Гейшышкамі фальварак Еўропа быў уласнасцю езуітаў, уваходзіў у склад Віленскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1781 годзе Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай аддала фальварак нашчадкам Юзафа Белазора, скарбніка ўпіцкага, уладальніка блізкіх Белазорышак. З 1794 года ўладанне Рамановічаў[2].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце.
Пасля 1861 года ў Майшагольскай воласці Віленскага павета, уладанне Нарбутаў[3]. Маёнтку належалі вёскі Аляюнцы і Пустэльнікі[3]. У 1866 годзе ў фальварку быў 1 дом, 45 жыхароў каталіцкага веравызнання[2]. У 1885 годзе Эдвард Нарбут меў у фальварку Еўропа 500 дзесяцін зямлі[4].
У 1922—1939 гадах вёска Еўропа ўваходзіла ў склад гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка насельніцтва з 1905 па 2021 | ||||||||
1905[6] | 1931[7] | 1959пер.[8] | 1970пер.[8] | 1979пер.[9] | 1989пер.[10] | 2001пер.[11] | 2011пер.[12] | 2021[13] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
18 | 48 | 25 | 19 | 33 | 32 | 24 | 31 | 20 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ а б SgKP 1881, s. 361.
- ↑ а б SgKP 1900, s. 15.
- ↑ Czesław Malewski. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku: powiaty lidzki, oszmiański i wileński = Noble families in Lithuania in the 19th century: district of Lida, Oshmiana and Vilnius. — Wydanie I. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 2016. — 958 с. — ISBN 978-83-63352-75-2.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej.. T. I. Województwo wileńskie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
- ↑ Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ. – Вильна, 1905.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, tom I: Województwo wileńskie. – Warszawa, Główny urząd statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
- ↑ а б Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
- ↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
- ↑ Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
- ↑ Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Europa, Ejropa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 361.
- Alejuńcie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 15.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Еўропа (Віленскі павет)