Жанна Вячаславаўна Раманоўская
Жанна Вячаславаўна Раманоўская | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, журналіст |
Дата нараджэння | 1969 |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Жанна Вячаславаўна Раманоўская (нар. 1969, г. Полацк) — грамадская дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі, журналістка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1969 годзе ў Полацку. Скончыла Ветрынскую сярэднюю школу, Даўгаўпілскі педагагічны ўніверсітэт. Працавала школьнай настаўніцай, цяпер журналістка ў СМІ Даўгаўпілса, рыхтавала матэрыялы для латвійскіх газет і радыё, тэлевізійныя сюжэты для Беларускага тэлебачання, рэдагавала газетную старонку на беларускай мове[1].
3 2009 года выдавец рэгіянальнага партала навін на рускай і латышскай мовах D-fakti.lv, з 2012 года — выдавец адзінага ў Прыбалтыцы дзіцячага часопіса на рускай мове «Приветик!». Акрэдытаваны латвійскі журналіст у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Кіраўніца літаратурных праектаў «Даўгаўпілс: легенды старога горада», «Даўгаўпілсу з любоўю», «Горад, дзе ўсе — свае» і іншых[1].
Сябра Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», член праўлення[1]. З яе ініцыятывы з 2015 года выдаецца газета «Уздым»[2]. Са студзеня 2018 па 2022 год старшыня таварыства[2].
З 2013 года кіраўніца Цэнтра беларускай культуры[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Полацкiя сустрэчы — Полоцк. Полоцкий вестник. Новости Полоцка и Полоцкого района (руск.) (2 чэрвеня 2015). Праверана 6 мая 2025.
- ↑ а б УЗДЫМ - Пра нас . uzdim.lv. Праверана 6 мая 2025.