Перайсці да зместу

Ветрына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадскі пасёлак
Ветрына
Ад былой сінагогі застаўся толькі фундамент
Ад былой сінагогі застаўся толькі фундамент
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Плошча
  • 5,22 км²[1]
Вышыня цэнтра
151 м
Насельніцтва
  • 1 634 чал. (1 студзеня 2025)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
214
Паштовы індэкс
211434
Аўтамабільны код
2
СААТА
2238817906
Ветрына (Беларусь)
Ветрына
Ветрына
Ветрына (Віцебская вобласць)
Ветрына
Ветрына

Ветрына[3] — гарадскі пасёлак у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на аўтадарозе Полацк — Вільнюс. За 23 кіламетры ад Полацка. Чыгуначная станцыя на лініі Полацк—Маладзечна. Насельніцтва — 1 634 чал. (2025)[4].

Тыпалагічная паралель — прускі тапонім Wetir-kaymen (цяпер у "прускай" частцы Польшчы, у паваенны час пераназвана ў Wiatrowiec), ад прускага witra "вецер", kaimis "вёска". Дакладнейшы пераклад тапоніма быў бы "Ветравічы".[крыніца не паказана 102 дні]

Упершыню Ветрына згадваецца ў сярэдзіне XVI ст. як мястэчка ў складзе Полацкага ваяводства.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Ветрына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Лепельскага павета. У пачатку XX ст. воласці налічвала 93 вёскі і 74 фальваркі.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Ветрына ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ветрына вярнулі ў склад БССР, дзе яно у 1924—1931 і 1935—1960 гадах было цэнтрам раёна (у 1931—1935 гадах у складзе Полацкага раёна).

У Другую сусветную вайну з 11 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 мястэчка акупіравана гітлераўскімі захопнікамі, якія загубілі ў Ветрыне і ваколіцах 1384 жыхароў.

21 студзеня 1958 Ветрына атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка[5]. З 1960 года зноў у Полацкім раёне.

11 ліпеня 2004 годзе ў Ветрыне ўрачыста асвяцілі новы касцёл пад тытулам блаславёнага Юрыя Матулевіча[6]. 9 снежня 2004 адбылося зацверджанне герба: «у блакітным полі іспанскага шчыта залаты млын»[7].

  • філіял швейнай фабрыкі «Віцябчанка»
  • участак Лепельскага дрэваапрацоўчага аб’яднання

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Ветрыне працуюць прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, сярэдняя школа і школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, 3 бібліятэкі, аптэка.

Касцёл

Каля Ветрына размяшчаецца гарадзішча Глінскі замак, за возерам Гарадзёнак — старажытныя курганы.

  • Касцёл блас. Юрыя Матулевіча (2001—2004)
  • Сраценская царква (сяр. XX ст.)
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
  • Ваенныя абарончыя ўмацаванні (доты).

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Уніяцкая царква Св. Міхала Арханёла (пабудавана ў 1728, зруйнавана пасля 1924 года)
  • Праваслаўная царква Успення Прасв. Багародзіцы (пабудавана ў 1811, знішчана пасля 1911 года).
  1. а б http://analytics.nca.by/res/docs/Ветрино_2012-2019.pdf
  2. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2025.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. а б Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.). belstat.gov.by (3 верасня 2025).
  5. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 21 января 1958 г. «О преобразовании деревни Ветрино Ветринского района Витебской области в городской поселок»
  6. Кансекрацыя святыні ў Ветрына на Catholic.by
  7. Указ Президента Республики Беларусь № 60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области»
  8. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 257.
  9. Перепись населения — 2009. Витебская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.