Перайсці да зместу

Падсвілле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадскі пасёлак
Падсвілле
Касцёл
Касцёл
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
  • 1 648 чал. (1 студзеня 2025)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2156
Паштовыя індэксы
211797
Аўтамабільны код
2
СААТА
2215850906
Падсвілле (Беларусь)
Падсвілле
Падсвілле
Падсвілле (Віцебская вобласць)
Падсвілле
Падсвілле

Падсвілле[2] (трансліт.: Padsvillie)— гарадскі пасёлак у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на берагах азёр Алаізберг і Белае. За 26 км ад Глыбокага, чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна — Полацк.

На думку В. Жучкевіча, Падсвілле — назва-арыенцір: месца каля сяла Свілы, Свіль. Назва сяла, у сваю чаргу, можа азначаць драўніну з звілістымі гадавымі кольцамі, стужачныя гліны або быць траснфармацыяй з цвіль (плесня, зарастаючае азярцо, верхавое балота з зараснікамі і да т. п.)[3].

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Узнікла як паселішча пры чыгуначнай станцыі Балагое-Сядлецкай чыгункі, якая была збудаваная ў 1902—1906 гадах і афіцыйна ўведзена ў эксплуатацыю 14 студзеня 1907 года.

Станам на 1913 год у Падсвіллі было 9 двароў і фальварак Алаізберг з 3 дварамі. З пракладаннем чыгункі Маладзечна — Полацк у вёсцы адкрылася чыгуначная станцыя, што істотна паскорыла яе развіццё.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Падсвілле апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяводства. Было памежным мястэчкам, таму ў Падсвіллі быў арганізаваны штаб батальёна «Падсвілле».

У Другую сусветную вайну ў 1939 годзе Падсвілле ўвайшло ў БССР, у Пліскі раён Вілейскай вобласці. З чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1944 годзе Падсвілле ўвайшло ў склад Полацкай, у 1954 годзе Маладзечанскай вобласці, цягам 1950—1962 гадоў было цэнтрам Пліскага раёна. 28 чэрвеня 1958 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[4], з 1962 года ў Глыбоцкім раёне.

У 2019 годзе ў Падсвіллі праходзіў міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў Дударскі рэй[5].

Міжваенная пагранічная стражніца
  • XX стагоддзе: 1995 год — 3,1 тыс. чал.[6]; 1998 год — 3 тыс. чал.[7]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2007 год — 2,6 тыс. чал.; 2016 год — 1 965 чал.[8]; 2017 год — 1 945 чал.[9]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Падсвіллі працуюць сярэдняя і дзіцячая музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта і інш.

Прадпрыемствы харчовай (камунальнае УП «Завод харчовых прадуктаў», вытворчая дзялянка Глыбоцкага камбікормавага завода), лёгкай (ільнозавод) галінаў прамысловасці. Працуюць Дзвінская эксперыментальная база Інстытута лесу Нацыянальнай АН Беларусі, ПМК Мінсельбуду, філіял АСБ «Беларусбанк», 15 прадпрыемстваў гандлю і 1 — грамадскага хачавання.

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Падсвілле — цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій[10].

У міжваенны перыяд у Падсвіллі існаваў касцёл (не захаваўся).

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

У Падсвіллі знаходзіцца магіла Міхала Фалькоўскага (1839—1930) — удзельніка нацыянальна-вызваленчага паўстання.

  1. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2025.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 298, 336.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 28 чэрвеня 1958 г. Аб пераўтварэнні вёскі Падсвілле, Пліскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  5. https://nn.by/?c=ar&i=230033
  6. Беларусь 1995.
  7. Язэп Бунто. Падсвілле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 375.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Подсвилье // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — 454 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Марцынкевіч, Р. Падсвілле // «Веснік Глыбоччыны», 30 кастрычніка 2002. С. 3.
  • Подсвилье // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Бунто У. І. Падсвілле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
  • Падсвілле // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 549. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.