Перайсьці да зьместу

Жаночая зборная Сэрбіі па баскетболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэрбія
Женска кошаркашка репрезентација Србије

Сьцяг Сэрбіі

Асноўныя зьвесткі
Рэйтынг ФІБА 8 (9 лютага 2025)
Рэгіён ФІБА Эўропа
Фэдэрацыя Баскетбольная фэдэрацыя Сэрбіі
Трэнэр Marina Maljković
Алімпійскія гульні
Удзелаў 3
Мэдалёў Бронза: (2016)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў 3
Мэдалёў 0
Чэмпіянаты Эўропы
Удзелаў 15
Мэдалёў Золата: (2015, 2021)
Бронза: (2019)
Форма
Сьветлая швэдра
Камандныя колеры
Сьветлая
Цёмная швэдра
Камандныя колеры
Цёмная
Спасылкі
Вэб-старонка
(абнаўленьне: 27 сакавіка 2025)

Жаночая зборная Сэрбіі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Сэрбію на міжнародных баскетбольных турнірах. Фактычна зьявілася ў 2006 году, пасьля таго як Сэрбія і Чарнагорыя сталі асобнымі дзяржавамі, але ўважаецца спадкаемцай зборнай Сэрбіі і Чарнагорыі як адзінай дзяржавы.

Зборная на чэмпіянаце сьвету 2014 году.

Дэбют жаночай зборнай Сэрбіі па баскетболе на міжнароднай арэне адбыўся ў 1992 годзе пасьля распаду Югаславіі. Першым буйным турнірам у гісторыі зборнай стаў чэмпіянат Эўропы 1995 году, дзе сэрбкі ня здолелі пераадолець папярэдні раўнд. На наступных чатырох эўрапейскіх чэмпіянатах баскетбалісткі спыняліся на стадыі чвэрцьфіналу. Найвышэйшы посьпех у сваёй гісторыі сэрбкі займелі ў 2015 годзе, калі сталі чэмпіёнкамі Эўропы, дзякуючы чаму атрымалі права ўзяць удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году ў Рыю-дэ-Жанэйру. На алімпійскім турніры спартоўкі былі чацьвертымі ў сваёй групе, але ў чвэрцьфінале яны здолелі выгуляць зборную Аўстраліі. У паўфінале сэрбкі саступілі зборнай Гішпаніі, але здолелі ў матчы за бронзавыя мэдалі выгуляць у зборнай Францыі. У 2021 годзе каманда паўтарыла залаты посьпех на чэмпіянаце Эўропы. Каманда цалкам правалілася на чэмпіянаце Эўропы 2025 году, зазнаўшы тры паразы ў трох матчах групы ад зборных Італіі, Летувы і Славеніі. Вынікам гэтага сталася 13-е месца на турніры.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]