Перайсьці да зьместу

Жуліяну Бэлецьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Жуліяна Бэлецьці»)
Жуліяну Бэлецьці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1976(1976-06-20)[1][2][3] (49 гадоў)
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазыцыя задні абаронца, абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—1996 Крузэйру 22 (0)
1996—2002 Сан-Паўлу 54 (4)
1999 Атлетыку Мінэйру 17 (5)
2002—2004 Вільярэал 59 (6)
2004—2007 Барсэлёна 71 (1)
2007—2010 Чэлсі 54 (5)
2010—2011 Флумінэнсі 9 (0)
2011 Сэара[d] 0 (0)
Зборныя
2001—2005 Бразылія 23 (1)

Жулія́ну Хаўс Бэле́цьці (па-партугальску: Juliano Haus Belletti; нар. 20 чэрвеня 1976 году ў Каскавэле, штат Парана, Бразылія) — былы прафэсійны бразыльскі футбаліст. Чэмпіён сьвету 2002 году ў складзе зборнай Бразыліі. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА сэзону 2005—2006 гадоў у складзе гішпанскай «Барсэлёны».

Прафэсійную кар'еру пачаў у «Крузэйру» ў 1993 годзе. За два сэзоны ён правёў 22 матчу ў чэмпіянаце краіны, а затым перайшоў у «Сан-Паўлу», дзе яму атрымалася замацавацца ў асноўным складзе каманды. 1999 год абаронца правёў у арэндзе ў «Атлетыка Мінэйру», стаўшы віцэ-чэмпіёнам Бразыліі. Ён забіў самы хуткі гол у гісторыі фіналаў бразыльскай лігі. У 2001 годзе хадзілі чуткі пра яго пераход у гішпанскі клюб «Валенсія», аднак у самую апошнюю хвіліну яго адмянілі.

У 2002 годзе пасьля трыюмфу на чэмпіянаце сьвету Бэлецьці перабраўся ў Эўропу, склаўшы дамову зь «Вільярэалам», якому абыйшоўся ў чатыры мільёны эўра. Ён хутка асвоіўся ў Гішпаніі і стаў незаменным у камандзе, правядучы 31 матч у чэмпіянаце Гішпаніі і яшчэ шэсьць паядынкаў у Кубку Інтэртота. У сэзоне 2003/04 Бэльлеці не апускаўся ніжэй высока паднятай планкі і дапамог свайму клюбу атрымаць перамогу ў Кубку Інтэртота, а затым дабрацца да паўфіналу Кубка УЭФА, дзе «Вільлярэал» саступіў будучыму трыўмфатару «Валенсіі». Добра адыграўшы сэзон, ён прыцягнуў увагу скаўтаў «Барсэлёны», зь якой і падпісаў чатырохгадовы кантракт.

17 траўня 2006 году на Стад-дэ-Франс у Парыжы «Барсэлёна» сустракалася зь лёнданскім «Арсэналам» у фінале Лігі чэмпіёнаў 2006 году. Бэльлеці застаўся на зэдлі запасных, саступіўшы месца ў асноўным складзе Олегэру, аднак менавіта ён стаў галоўным героем сустрэчы, калі выйдучы на замену ён завяршыў дакладным ударам камбінацыю «Барсы», забіўшы свой першы гол у складзе каталёнскага клюбу і прынясучы яму перамогу ў гэтым турніры.

У жніўні 2007 году Жуліяну Бэлецьці перайшоў з «Барсэлёны» ў лёнданскі «Чэлсі». Сума трансфэру, па інфармацыі прэсы, склала ад 5 да 5,5 млн эўра.

Нацыянальная зборная

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэлецьці дэбютаваў у зборнай Бразыліі ў паядынку супраць Эквадору 28 сакавіка 2001 году. Ён атрымаў залаты мэдаль Чэмпіянату сьвету 2002 году, хоць на працягу ўсяго турніру быў дублёрам Кафу, правядучы на поле толькі пяць хвілін у паўфінальнай сустрэчы з Турэччынай.

Сэзон Клюб Гульні Галы Трафэі
2007—2008 Чэлсі 15 2
2006—2007 Барсэлёна 13 0 Віцэ-чэмпіён Гішпаніі
2005—2006 Барсэлёна 26 0 Чэмпіён Гішпаніі
Ліга чэмпіёнаў УЭФА
2004—2005 Барсэлёна 31 0 Чэмпіён Гішпаніі
2003—2004 Вільярэал 28 3 Без тытулаў
2002—2003 Вільярэал 31 3 Кубак Інтэртота
2001—2002 Вільярэал (4 млн эўра) 14 2 Без тытулаў
2001 Сан-Паўлу 13 1 Турнір Рыё-Сан-Паўлу
2000 Сан-Паўлу 11 0 Чэмпіён штату Сан-Паўлу
1999 Атлетыку Мінэйру (арэнда) 17 5 Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс
1998 Сан-Паўлу 4 1 Чэмпіён штату Сан-Паўлу
1997 Сан-Паўлу 12 1 Без тытулаў
1996 Сан-Паўлу 13 1 Без тытулаў
1995 Крузэйру 17 0 Без тытулаў
1994 Крузэйру 5 0 Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс
  1. ^ а б в Juliano Belletti // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Juliano Haus Belletti // Enciclopèdia de l'esport català (кат.)Grup Enciclopèdia, 2012.
  3. ^ а б в BELLETTI juliano haus // Argentine Soccer Database (гішп.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]