Жэшоўскі ўніверсітэт
| Жэшоўскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| польск.: Uniwersytet Rzeszowski | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Rzeszowski |
| Міжнародная назва | University of Rzeszów |
| Заснаваны | 2001 |
| Тып | класічны ўніверсітэт |
| Рэктар | Сільвестр Чопэк |
| Рэктар | Sylwester Czopek[d][1] |
| Студэнты | 16 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Жэшаў |
| Юрыдычны адрас |
вул. Тадэуша Рэйтана 16с, 35-959 г. Жэшаў, Польшча |
| Сайт | ur.edu.pl |
Жэшоўскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Rzeszowski) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Жэшаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вытокі ўніверсітэта сягаюць 1965 года, калі была створана Вышэйшая педагагічная школа ў Жэшаве. У 1969 годзе ў Жэшаве быў створаны філіял Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры, а ў 1973 годзе — факультэт эканомікі вытворчасці і гандлю ў сельскай гаспадарцы Сельскагаспадарчага ўніверсітэта імя Гуга Калантая ў Кракаве. 1990-я гады азнаменаваліся інтэнсіўнымі намаганнямі па стварэнні асобнага ўніверсітэта.
1 верасня 2001 года з’яўляецца афіцыйнай датай стварэння ўніверсітэта, які быў утвораны ў выніку аб’яднання трох існуючых у Жэшаве вышэйшых навучальных устаноў: Вышэйшай педагагічнай школы, філіяла Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры, а таксама мясцовага факультэта Сельскагаспадарчай акадэміі. Першым рэктарам стаў прафесар Тадэуш Лютэк.
У 2006 годзе з нагоды пяцігоддзя ўніверсітэта ў якасці нябеснай апякункі ўніверсітэта была абраная Святая Ядвіга Анжуйская.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- калегіум гуманітарных навук
- калегіум сацыяльных навук
- калегіум прыродазнаўчых навук
- калегіум медыцынскіх навук
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/50d13b6e-9320-4240-898f-6aca15728a1f Праверана 17 верасня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жэшоўскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта