Зьміцер Кісель (малодшы)
Зьміцер Кісель | |
Дата нараджэньня | 3 студзеня 1990 (35 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | журналіст |
Зьмі́цер Кісе́ль (нар. 3 студзеня 1990 году, Пінск) — журналіст, грамадзкі дзяяч, краязнаўца Пінскага Палесься.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грамадзкая дзейнасьць пачалася з напісаньня працы па жыцьці Р. Скірмунта на моладзевую гістарычную канфэрэнцыю, якую ладзіў Палескі дзяржаўны ўнівэрсітэт (ПалесДУ) ды ўсталяваньня мэмарыяльнай шыльды на магіле Рамана Скірмунта, што ў вёсцы Парэчча Пінскага раёну.
Зь верасьня 2014 па травень 2017 году ачольваў Інфармацыйна-асьветніцкую ўстанову «Інстытуцыйнага разьвіцьця»[1], якая дзейнічала на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці. Ініцыятар ушанаваньня памяці ў Беларусі амэрыканкі Люізы Арнэр Бойд. Аўтар фотаальбому «Палесьсе Луізы Бойд»[2] і сцэнару да дакумэнтальнай стужкі «Палесьсе Луізы Бойд»[3]. Зь траўня 2017 году па лістапад 2021 году старшыня берасьцейскага абласнога гуманітарна-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня «Садружнасьць Палесься»[4][5].
Ініцыяваў добраўпарадкаваньне і папулярызацыю крыніц Пінскага раёна, як важныя аб'екты экатурызму. У 2017-2018 гадах аўтар і каардынатар праекта «Захаваем крыніцы Пінскага Палесься»[6][7].
Гістарычныя артыкулы Зьмітра Кісяля друкуюцца на рэгіянальных Інтэрнэт-рэсурсах Берасьцейшчыны.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця»
- ^ Фотаальбом «Палесьсе Луізы Бойд»
- ^ Дакумэнтальная стужка "Палесьсе Луізы Бойд
- ^ ГАГА «Садружнасьць Палесься»
- ^ Важное сообщение Совета ГПОО
- ^ Новы экамаршрут звяжа крыніцы Пінскага Палесся
- ^ Источники природной силы Пинщины(недаступная спасылка)