Зямля (фільм)
| Зямля | |
|---|---|
| Зямля | |
| Жанр | дакументальны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | |
| Кінакампанія | Белсат |
| Працягласць | 31 хв. |
| Краіна | |
| Мова | беларуская |
| Год | 2011 |
| IMDb | ID 2269462 |
«Зямля́» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Віктара Аслюка, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2011 годзе.[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]На беларуска-расійскім памежжы вядуць пошук чалавечых парэштак, не пахаваных з Другой сусветнай вайны. За 7 гадоў знайшлі больш за ажно 700 салдат. У 1942 годзе тут, у віцебскіх і ноўгарадскіх лясах праходзіла лінія фронту, дзе загінулі тысячы савецкіх вайскоўцаў: адзін полк СС знішчыў тры савецкія дывізіі. Страты Чырвонай Арміі падчас пазіцыйнай вайны за наступныя два гады склалі каля 75 %. Капачы едуць сюды за свой кошт, жывуць у палявых умовах, спяць у намётах, харчуюцца кансервамі і ўвесь дзень прасейваюць брудную зямлю, каб знайсці як мага больш. Праўда, галоўнае, што цікавіць капачоў — металічныя прадметы, што захаваліся лепш за чалавечыя косці… Бо менавіта па іх і можна знайсці загінулых тут салдат, каб аддаць ім апошні доўг: пахаваць па-хрысціянскі.
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Віктар Аслюк
- аператар — Ян Ганчарук
- асістэнт рэжысёра — Алесь Данільчык
- рэдактар — Яраслаў Камінскі
- прадзюсар — Міраслаў Дэмбінскі
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Першая ўзнагарода ў катэгорыі замежных кароткаметражных дакументальных фільмаў — Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Cinema du Reel» (Парыж, Францыя, 2012).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Зямля, дак. фільм. Белсат. Праверана 27 красавіка 2020.